13 апреля на ФОКе по улице Станкевича в рамках районной круглогодичной спартакиады прошли соревнования по плаванию

Спорт

Пакарылі водную стыхію

13 красавіка на ФАКу па вуліцы Станкевіча ў рамках раённай круглагадовай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па плаванні.

У першай групе — а гэта аргані­зацыі, прадпрыемствы, воінскія часці і індывідуальныя прадпрымальнікі — прынялі ўдзел 10 каманд. Найлепшы вынік у пераадоленні воднай дыстанцыі паказалі работнікі РАУС. На другім месцы каманда РАНС, на трэцім — УП ЖКГ. У асабістым заліку сярод мужчын не было роўных прадстаўнікам сілавых структур: хутчэй за астатніх 50 метраў праплылі Андрэй Турок (РАНС), Віталій Кішко (РАУС) і Яўгеній Хмяльніцкі (РАНС). Для жанчын дыстанцыя была ўдвая меншай — 25 метраў. У асабістым заліку першае месца заняла Ірына Бурэнь (каледж), крыху саступілі ёй Наталля Звяруга (РАУС) і Вераніка Сіланава (Пастаўскі раён газазабеспячэння).

Сярод сельскіх Саветаў і прадпрыемстваў, якія знахо­дзяцца на адпаведнай тэрыторыі, усе каманды-ўдзельніцы спартакіяды занялі прызавыя месцы. На першым — прадстаўнікі Навасёлкаўскага сельскага Савета, на другой і трэцяй пазіцыях турнірнай табліцы — Варапаеўскага і Юнькаўскага. Сярод мужчын вызначыліся Андрэй Жук (Навасёлкаўскі сельсавет), Канстанцін Мядзведзеў і Ігар Харко (Варапаеўскі сельсавет). Сярод жанчын лідзіравалі Аляксандра Іванькова (Юнькаўскі сельсавет), Наталля Юрэвіч (Варапаеўскі сельсавет) і Ганна Жук (Навасёлкаўскі сельсавет).

Наступны від праграмы раённай спартакіяды — лёгкаатлетычны крос — адбудзецца 1 мая. Спаборніцтвы пройдуць на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі» і будуць прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.