Поставской молодежи рассказали о возможности трудоустроиться на предприятиях района в летнее время

Общество

Выбіраем студатрад

Пад такой назвай напрыканцы мінулага тыдня ў каледжы прайшла рэспубліканская акцыя. Яе мэта — праінфармаваць моладзь пра магчымасць працаўладкавання ў складзе студэнцкіх атрадаў.

— Наш тэрытарыяльны штаб паспрабуе знайсці для вас работу на перыяд працоўнага семестра. Аднак, на жаль, мы не зможам працаўладкаваць усіх. Напрыклад, летась колькасць жадаючых трапіць у студэнцкі атрад удвая перавышала наяўнасць вакансій. Зразумела, перавага аддаецца саюзнай моладзі, — расказвала навучэнцам кале­джа першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. — Заўсёды ахвотна прымаюць моладзь у свае гаспадаркі «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай» і «Камайскі-агра». Таму, калі на тэрыторыі адпаведных сельсаветаў жывуць вашы родныя, якія будуць не супраць, каб вы пажылі ў іх летам, абавязкова ўказвайце гэта ў анкетах, якія мы прапануем вам сёння запоў­ніць.

Як гэта правільна рабіць, сваім равеснікам тлумачылі актывісты пярвічкі каледжа Ілья Шырневіч, Вячаслаў Бабіч і Міхаіл Мацур. Акрамя асабістай і кантактнай інфармацыі, неабходна было выбраць пажаданую сферу дзейнасці. На аснове анкет будзе сфарміравана база даных жадаючых далучыцца да студатрадаўскага руху.

Аналагічныя акцыі пройдуць ва ўсіх базавых і сярэдніх установах адукацыі раёна. Дарэчы, запоўніць анкету можна і на старонцы групы райкама БРСМ у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Летась падчас працоўнага семестра былі працаўладкаваны 211 чалавек, 81 з іх — летам.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.