Абитуриенту на заметку. Определены сроки вступительной кампании в ВУЗы

Важное Образование

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначыла тэрміны правядзення ў 2019 годзе ўступнай кампаніі ў ВНУ. Устаноўлены, у прыватнасці, тэрміны прыёму дакументаў ад абітурыентаў.

Так, з 12 да 17 ліпеня дакументы змогуць падаваць тыя, хто мае намер паступаць у ВНУ на бюджэтнае або на платнае аддзяленні. Ад тых, хто хацеў бы стаць студэнтам завочнага аддзялення ў ВНУ сельгаспрофілю (за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове), дакументы чакаюць з 15 лістапада да 5 снежня.

Для абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і не здаюць уступныя іспыты, складзены асобныя графікі. З 12 да 31 ліпеня дакументы прымаюць у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грама­дзянскай абароны МНС. З 12 ліпеня да 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У астатнія ВНУ дакументы трэба будзе несці з 12 ліпеня да 4 жніўня.

Для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, Мінадукацыі ўстанавіла тэрмін падачы дакументаў з 12 да 14 ліпеня.

Мінадукацыі назвала таксама тэрміны правядзення ўступных іспытаў. Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС яны пройдуць з 18 па 21 ліпеня, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — з 18 да 26 ліпеня. У сельскагаспадарчых ВНУ ўступныя іспыты адбудуцца ў два этапы — з 18 да 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 да 15 снежня (завочная форма). У астатніх універсітэтах — з 18 да 24 ліпеня.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.