Акцент — на социальную опеку. На Поставщине осталось только 11 ветеранов Великой Отечественной войны.

Общество

Акцэнт – на сацыяльную апеку

На Пастаўшчыне засталося толькі 11 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Мясцовая ўлада, сацыяльная служба пастаянна аказваюць ім пасільную дапамогу.

З мэтай аказання неабходнай шэфскай дапамогі ветэраны, былыя вязні замацаваны за калектывамі школ, воінскіх часцей, тых прадпрыемстваў, дзе яны ў свой час працавалі. У калектыўныя дагаворы арганізацый і ўстаноў раёна ўключаны дадатковыя меры па падтрымцы ветэранаў.


Рашэннем райвыканкама ад 21 снежня 2018 года ветэраны Вялікай Айчыннай вайны вызвалены ад аплаты сацыяльнага абслугоўвання дома. Пяці чалавекам аказваецца штодзённы догляд, адзін знаходзіцца ў сацыяльна-медыцынскай установе, трое абслугоўваюцца дома, яшчэ двое пражываюць у дзяцей.


Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Барыс Дзмітрыевіч Сямашка і Іларыён Савельевіч Русалоўскі. Фота з архіва Сяргея Вшыўкава

У рамках рэалізацыі міжнароднага гуманітарнага праекта пры фінансавай падтрымцы германскага фонду «Памяць. Адказнасць. Будучыня» і падтрымцы міжнароднага грамадскага аб’яднання «Узаемаразуменне» тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з цэнтральнай раённай бальніцай, раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа шмат зроблена па павышэнні якасці жыцця і падтрыманні здароўя ветэранаў Вялікай Айчыннай, былых малалетніх вязняў і дзяцей вайны, якія нарадзіліся да 9 мая 1945 года. З дапамогай валанцёраў ім аказваецца сацыяльна-бытавая дапамога па мадэлі «Санаторый дома», праводзіцца комплекс аздараўленчых паслуг, арганізаваны бясплатны пункт пракату сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва сёлета спецыялісты адпаведных службаў абследавалі ўмовы пражывання ветэранаў, адзінокіх пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю. Пры гэтым асаблівую ўвагу звярталі на супрацьпажарную бяспеку. Па выніках абследавання набыты і ўстаноўлены пажарныя апавяшчальнікі, аказана садзейнічанне ў набыцці паліва. Вядуцца падрыхтоўчыя работы па абліцоўцы пліткай знешніх сцен дома ветэрана, газі­фікацыі дома, замене вокнаў. Гэтыя заяўкі будуць выкананы ў другім квартале.

— Увагі і клопату шмат не бывае, — гаварыла дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. — Нягледзячы на тое, што салют Перамогі прагучаў амаль 75 гадоў таму, мы па-ранейшаму ў неаплатным даўгу перад тымі, хто цаной свайго жыцця і здароўя адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны, заваяваў для нас мірнае неба. Кіраўніцтва раёна, сацыяльная служба, маладзёжныя арганізацыі, валанцёры заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу нашым дарагім абаронцам. Абследаванне жыллёвых умоў праводзім штогод. Мы ўжо добра вывучылі запыты і патрэбы кожнага. Але ніколі не будзе лішнім проста зайсці да ветэрана, пагутарыць з ім, паслухаць жывую гісторыю — яго ўспаміны.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.