Блоха принесла 90 тысяч рублей. Уроженка города Поставы выиграла денежный приз в игре «Что? Где? Когда?»

Общество

Гульню «Што? Дзе? Калі?» любяць многія. Падчас той, якая трансліравалася па першым канале 24 сакавіка, у восьмым раўндзе стрэлка паказала на пісьмо з Наваполацка. Вядучы расказваў: «У 1974 го­дзе на сцэне тэарта Ленсавета быў пастаўлены спектакль па аповесці XIX стагоддзя. Па задумцы пісьменніка галоўны герой валодаў адной асаблівасцю. А па задумцы рэжысёра спектакля гераіня павінна была іграць сваю ролю на пуантах». Пытанне, падрыхтаванае юрыстам Наталляй Дульскай, гучала так: «Каго яна іграла?» Знатакі змаглі даць адказ толькі з дапамогай клуба. Правільны адказ — блыху. Яна і прынесла Наталлі выйгрыш у 90 тысяч расійскіх рублёў.

Асабіста мне прыемна было даведацца, што Наталля — наша зямлячка. Яе дзявочае прозвішча — Свірковіч. Нарадзілася ў Паставах 10 мая 1980 года. З залатым медалём закончыла СШ №3, паступіла ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымала спецыяльнасць юрыста. Працоўную дзейнасць пачала ў падатковай інспекцыі горада Наваполацка, дзе і жыве цяпер.

Мае вопыт работы ў сферы спорту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, камерцыйных структурах. Тры гады выкладала «Падатковае права» на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Яна аўтар шматлікіх работ для інфармацыйных прававых сістэм Рэспублікі Беларусь па гаспадарчым, грама­дзянскім, працоўным праве. Выдала ў дзвюх частках вучэбна-метадычны комплекс «Падатковае права».

Наталля выхоўвае двух сыноў. У вольны час захапляецца баскетболам, плаваннем, музыкай і кіно. Займаецца капірайтынгам (піша тэксты прэзентацыйнага і рэкламнага характару, якія са­дзейнічаюць росту продажаў і папулярызуюць тавар, кампанію, паслугі).

Інтэлектуальныя гульні любіць з дзяцінства, не прапускае ні адной «Што? Дзе? Калі?». Аднойчы вырашыла паслаць сваё пытанне знатакам. У эфір яно тра­піла толькі праз два гады — 24 сакавіка. І прынесла выйгрыш, які Наталля плануе патраціць на адпачынак з сынамі на моры.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.