ДКУАСП «Рассвет Поставский» — призер республиканского конкурса «На лучшее достижение в строительной отрасли Республики Беларусь за 2018 год»

Важное Общество

Сярод найлепшых – «Рассвет Пастаўскі»

10 красавіка ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2018 год». Сярод прызёраў — ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі».

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці работ, прадукцыі і паслуг, распаўсюджвання перадавога вопыту, паляпшэння якасці падрыхтоўкі кадраў для галіны. Таксама яно заклікана стымуляваць арганізацыі да зніжэння энергазатрат у будаўніцтве, укаранення новых матэрыялаў і тэхналогій. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца  Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі, Саюз будаўнікоў, рэспубліканскі камітэт про­фільнага прафсаюза.

Сёлета конкурс праходзіў у 15-ы раз. Паспаборнічаць у васьмі намінацыях — «Арганізацыя года», «Кіраўнік года», «Аб’ект года», «Экспарцёр года», «Тэхналогія года», «Прадукт года», «Энергазберажэнне» і «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў» — запрашаліся арганізацыі і прадпрыемствы будаўнічага профілю незалежна ад формы ўласнасці, а таксама ўстановы адукацыі, навукова-даследчыя і іншыя арганізацыі галіны.

— Восем асноўных намінацый дзяліліся на падгрупы, у кожнай выбіраўся пераможца і 2 лаўрэаты. Мы сталі прызёрамі конкурсу сярод генпадрадных арганізацый колькасцю да 300 чалавек у намінацыі «Арганізацыя года», — расказваў дырэктар «Рассвета Пастаўскага» Альфрэд Малец. — Улічваліся эканамічныя паказчыкі, кадравы склад, якасць работ і паслуг, наяўнасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці і інш. Усяго было каля 15 пазіцый.

ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» ўзнагароджаны дыпломам і Знакам конкурсу.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.