Дрова заготавливать стало проще. С 29 марта вступили в силу изменения в Лесном кодексе Республики Беларусь

Экология

— Большая частка дапаўненняў і змен звязана з пытаннямі работы лясгасаў, — расказваў начальнік аддзела лясной гаспадаркі Пастаўскага лясгаса Яўгеній Маслоўскі. — Аднак ёсць і тыя, якія датычаць непасрэдна фізічных асоб. Напрыклад, грамадзянам стала прасцей нарыхтоўваць дровы. Да гэтага было шмат зваротаў, а праводзіць рубкі дазвалялася толькі на ўчастках, не запраектаваных РУП «Белдзяржлес» (праект робіцца раз у дзесяць гадоў). Сітуацыя ж у лесе мяняецца часта: дзесьці дрэвы паваліла ветрам, у іншым месцы папрацаваў бабёр, атакаваў шкоднік ці іншая хвароба. Таму іх трэба ўбіраць. Раней, каб дазволіць людзям нарыхтоў­ваць дровы ў запраектаваным лясным фондзе, неабходна было ўносіць папраўкі ў праект. На гэта патрабавалася да трох месяцаў. Цяпер чалавек звяртаецца ў лясгас — і кіраўніцтва прымае рашэнне. Дазвол выдаецца на працягу двух дзён. Атрымаўшы яго, можна смела адпраўляцца на выдзеленыя дзялянкі, дзе праводзіцца ўборка сухастойных, вывернутых і (або) бураломных дрэў.

Нарыхтаваныя самастойна дровы значна таннейшыя за куплёныя. Хаця для гэтага трэба мець бензапілу, умець з ёй працаваць, знайсці транспарт для вывазкі. У лесе важна захоўваць лесанарыхтоўчыя, супрацьпажарныя нормы, а таксама патрабаванні па ахове працы, пасля сябе прыбраць рэшткі. Клопатаў нямала. Але па жаданні лясгас такую магчымасць прадастаўляе. Дзялянкі будзем выдзяляць на тэрыторыі ляснога фонду недалёка ад месца пражывання тых, каму патрэбны дровы.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.