Фитнес-весна: готовим фигуру к лету. В тренажерном зале ФОКа сезонный наплыв посетителей

Спорт

Зараз тут назіраецца сезонны наплыў наведвальнікаў. Да заўзятых аматараў спорту далучыліся і тыя, хто імкнецца падкарэкціраваць фігуру да пляжнага сезона: пахудзець, падкачацца, набраць мышачную масу.

Інструктары-метадысты Сяргей Казакоў і Дзмітрый Гедройц усім, хто цікавіцца і звяртаецца з адпаведнай просьбай, прапануюць праграму трэніровак, даюць парады па харчаванні, знаёмяць з тэх­нікай бяспекі, дапамагаюць навічкам адаптавацца. Галоўнае ж правіла для ўсіх — правільна дыхаць, разаграваць мышцы перад заняткамі ў кардыязоне — на веласіпедзе і бегавой дарожцы. А таксама не забываць піць, бо трэніроўкі з’яўляюцца для арганізма стрэсам і падчас іх ён інтэнсіўна губляе вадкасць.

Дарэчы, наведвальнікаў трэнажорнай залы стала значна больш не толькі з надыходам вясны, але і пасля яе кардынальнага ператварэння, якое адбылося ў сярэдзіне верасня мінулага года. Тут зрабілі шыкоўны рамонт, устанавілі сучасныя трэнажоры для ўсіх груп мышцаў. Сачыць за працэсам трэніроўкі можна з дапамогай люстэркаў, якія ёсць не толькі на сценах, але і на столі. Асобны гонар ФАКаўцаў — велізарны гантэльны рад. Сцвярджаюць, што такі маецца нават не ва ўсіх залах абласных цэнтраў.

— Колькасць наведвальнікаў пасля рамонту трэнажорнай залы павялічылася ў некалькі разоў, — расказваў Дзмітрый Гедройц. — Змянілася напаўняльнасць залы і ў гендарным сэнсе. Калі раней на 15 мужчын прыпадалі 2 жанчыны, то зараз гэтыя прапорцыі складаюць 10:15 на карысць прыгожай паловы. Пазіцыянуем залу ў інтэрнэце, перыядычна праводзім конкурсы. Напрыклад, зараз разыгрываем месячны абанемент на наведванне «трэнажоркі». Яго атрымае аўтар найлепшага фотаздымка альбо відэа, зробленага ў нашай зале. Змясціць яго неабходна на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам 0titan_gym0.

У «трэнажорку» ходзяць людзі ад 14 да 65 гадоў, асноўную ж масу складаюць прыхільнікі «жалеза» ва ўзросце 20—35 гадоў. Працуе Titan Gym з 9 да 22 гадзін, гадзіна-пік прыпадае на вечар. У прыватнасці, з 17 да 21 гадзіны ні адзін трэнажор не пустуе. У гэты час жадаючых займацца настолькі многа, што на ФАКу разглядаюць ідэю на вясенне-летні сезон укараніць дзённыя і вячэрнія абанементы. 

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.