Военнослужащие пограничной заставы «Лынтупы» навели порядок у г.п. Лынтупы

Общество

І ля Лынтуп папрыгажэла дзякуючы намаганням дэпутата раённага Савета Веранікі Казлоўскай і ваеннаслужачых пагранічнай заставы «Лынтупы»

— Акцыі па навядзенні парадку ў наваколлі пасёлка сумесна з ваеннаслужачымі пагранзаставы «Лынтупы» і пагранпаста «Палессе» праводзім два разы ў год, — расказвала Вераніка. — Восенню дасканала прыбралі ўчастак лесу ўздоўж вуліцы Новабудоўля. Заглянулі сюды цяпер і жахнуліся: зноў усё закідана бутэлькамі з-пад піва і спіртных напіткаў, пластыкавай тарай з-пад вадкіх пральных сродкаў, ёгуртаў і іншым смеццем.

Кіраўніцтва Лынтупскага лясніцтва выдзеліла мяшкі для збору адходаў і транспарт для іх вывазу.

— Асабіста мне было сорамна за сваіх землякоў, іх бескультурнасць, — гаварыла Вераніка. — Чаму  непатрэбнае вывозяць у лес, а не на спецыяльную звалку? Нам жа самім жыць у такім брудзе. У ваеннаслужачых тэрмін службы закончыцца, і яны вернуцца дадому ў розныя куточкі Беларусі, а лынтупчанам тут жыць. Таму і клапаціцца пра парадак абавязаны мы самі. Засмуціў беспарадак за мо­гілкамі. ЖКГ устанавіла кантэйнеры для смецця, але  штучныя кветкі, вянкі раскіданы за агароджай. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі па ахове экалогіі даўно заклікае адмовіцца ад пластыкавых кветак, якія наносяць шкоду і прыродзе, і чалавеку. Тэрмін раскладання вырабаў з пластыку складае ад 100 да 500 гадоў. Яны не падлягаюць перапрацоўцы. Упрыгожыць месцы вечнага спачыну родных можна зялёнымі насаджэннямі, газоннай травой.

Прыбраўшы смецце з лесу, ваеннаслужачыя на чале з намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранзаставы  Яўгеніем Пінчуком накіраваліся да Казна­дзеюшак на пасадку маладзенькіх сосен.

Анна Анiшкевіч
Фота Веранікі Казлоўскай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.