Католики прошли Крестным путем по улице Красноармейской к месту строительства костела Иисуса Милосердного (5 городок)

Важное Духовность

Сведчылі пра моцную веру

У мінулую пятніцу пасля святой Імшы ў касцёле Антонія Падуанскага вернікі не толькі з Пастаў, але і з Лучая, Варапаева, Лынтуп, Дунілавіч, Камай разам з сёстрамі законнымі, святарамі (сярод іх быў наш зямляк ксёндз-прэлат Аляксандр Рагіня, які нядаўна вярнуўся з Чада, дзе быў часова павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры) прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцы Чырвонаармейскай да месца будаўніцтва касцёла Езуса Міласэрнага (5 гарадок).

Наперадзе працэсіі быў крыж. Па чарзе яго неслі моладзь, мужчыны і жанчыны, міністранты. Ідучы ўслед за крыжам з лампадкамі ў руках, людзі шчыра маліліся, спявалі велікапосныя песні, калі спыняліся на стацыях, разважалі над пакутамі Хрыста, давяралі Яму ўласныя просьбы, паказвалі сваю моцную веру.

На завяршэнне дэканальнага Крыжовага шляху ксёндз Вадзім Прасяной падзякаваў усім за ўдзел, а супрацоўнікам ДАІ і хуткай дапамогі — за суправаджэнне калоны.

Анна Анiшкевіч
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.