Колледж гордится вами! Названы имена лучших учащихся Поставского государственного колледжа по итогам І семестра

Образование

4 красавіка на ўрачыстай лінейцы ўзнагародзілі найлепшых навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа па выніках 1-га паўгоддзя 2018/2019 навучальнага года.

Прэзідыум Пастаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК сумесна з прафкамам навучэнцаў і адміністрацыяй каледжа прысуджае ім прафсаюзную стыпендыю. Асноўныя крытэрыі: выдатная вучоба, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім і прафсаюзным жыцці.

Па выніках 1-га семестра самых лепшых вынікаў сярод навучэнцаў каледжа дасягнулі:

  • Анастасія Урбель (група 1-АП, узровень ССА) з сярэднім балам паспяховасці 9,0;
  • Дзяніс Маркаў (група 1-ТМ, узровень ССА) з сярэднім балам паспяховасці 8,6;
  • Лучана Чубрэвіч (група 219, узровень ПТА) з сярэднім балам паспяховасці 8,3;
Навучэнцы каледжа Лучана Чубрэвіч і Дзяніс Маркаў

Анастасія Урбель прызнана найлепшай у вобласці і будзе атрымліваць стыпендыю Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.

— Навучэнцы, якія сёння атрымалі заслужаныя ўзнагароды, — гэта прыклад для астатніх, — гаварыў дырэктар установы адукацыі Сяргей Герасіменка. — Наш каледж і я асабіста ганарымся вамі!

Валанцёры, якія актыўна ўдзельнічалі ў міжнародным гуманітарным праекце ТЦСАН, атрымалі падзячныя лісты. Сярод іх Алег Норка, Марк Слашчоў, Алег Вышатка, Дзяніс Вдовін, Аляксандр Плотнікаў і Раман Шабан.

На ўрачыстым сходзе таксама былі адзначаны спартыўныя дасягненні. У складзе каманды Віцебскай вобласці навучэнец каледжа Пётр Марцінкевіч заняў 1-е месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па валейболе сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Аляксандр Плотнікаў, Дзяніс Рамановіч, Максім Шлапо і Яўгеній Курносаў заваявалі 3-е месца ў летнім мнагаборстве «Здароўе» сярод 15 сярэднеспецыяльных навучальных устаноў вобласці. У каледжных спаборніцтвах па міні-футболе Арцём Зарэцкі, Вадзім Падрэз, Яўгеній Чаховіч і Арцём Грыбок атрымалі пераходны кубак.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.