Копилка поставского народного кукольного театра «Вытворяшки» пополнилась новыми наградами

Важное Культура

Самая крэатыўная – Зяба

Памятаеце такую ляльку са спектакля «Айбаліт» па казцы Карнея Чукоўскага, пастаўленага ўдзельнікамі народнага лялечнага тэатра «Вытворяшки»? Нядаўна гэты спектакль быў паказаны на пятым абласным свяце-конкурсе лялечных тэатраў і батлеек «Лялечны свет», якое праходзіла ў Сянно. Сцэнічнае майстэрства дэманстравалі калектывы з 12 раёнаў Віцебскай вобласці.

«Вытворяшки» адзначаны дыпломам II ступені ў намінацыі «Лялечны спектакль» і дыпломамі «За найлепшую рэжысуру», «За найлепшую жаночую ролю», «За самую крэатыўную ляльку». Узнагароды ўручаны кіраўніку тэатра Алене Слядзеўскай. За высокі прафесіяналізм Алена Валянцінаўна запрошана ў склад журы наступнага конкурсу.

— Найлепшых слоў пахвалы заслугоўваюць і ўсе акцёры, — гаварыла Алена. — Яркая ігра майстра леса лясгаса Адзіла Валіева, настаўніка фізкультуры СШ №2 Яўгенія Гатоўчыка, бібліятэкара СШ №1 Юліі Касцюк, культарганізатара дзяржаўнага каледжа Надзеі Пракоф’евай і спецыялістаў раённага Дома культуры Алесі Глазко, Даяны Дашкевіч, Таццяны Кухальскай спадабалася і журы, і гледачам. Узнагароды натхняюць на новыя ідэі, якімі мы абавязкова парадуем пастаўчан.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.