Лада Алексеева и Диана Дементьева — финалистки областного конкурса патриотической песни «Песни юности наших отцов»

Культура

Са спецыяльнымі дыпломамі

4 красавіка ў Оршы адбыўся фінал абласнога конкурсу патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў», які сабраў маладых вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў з усяго прыдзвінскага краю. Сярод яго ўдзельнікаў былі і дзве салісткі вакальнай эстраднай студыі «Славія» пад кіраўніцтвам Аксаны Нікалаевай, якая працуе пры Цэнтры культуры і народнай творчасці раёна, — Лада Аляксеева і Дзіяна Дзяменцьева. Прызавых месцаў дзяўчаты не занялі, але вярнуліся дамоў са спецыяльнымі дыпломамі. Лада адзначана дыпломам з фармуліроўкай «Калі прафесія — гэта творчасць», Дзіяна — за «Чароўны тэмбр конкурсу».

Дзіяна Дзяменцьева. Фота з архіва ПК

Фіналісты рыхтавалі па дзве песні, напісаныя ў перыяд з 1930-га па 2005 год. Адна з іх павінна была быць прысвечана творчай прафесіі, другая — з кінафільма. З дапамогай педагога Дзіяна развучыла «Скрипку Поганини» на словы Сімона Асіашвілі і музыку Уладзіміра Мігулі  і «Весна идёт», аўтарамі якой з’яўляюцца паэт Міхаіл Вольпін і кампазітар Ісаак Дунаеўскі. Лада падрыхтавала «Бах творит» (сл. Стаса Наміна, муз. Аляксандра Слізунова) і «Лесной олень» (сл. Юрыя Энціна, муз. Яўгенія Крылатава). Дарэчы, яна аказалася самай юнай канкурсанткай, якой толькі-толькі споўнілася 16.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.