Медицинский ликбез. Врач-эпидемиолог РайЦГЭ Людмила Сафронова — о наиболее распространенных инфекциях, передающихся половым путем

Здравоохранение

«Венерыны» хваробы

Пачну з анекдота. Лекцыя ў медуніверсітэце. Прафесар звяртаецца да аўдыторыі: «Спачатку раскажу вам адну гісторыю. У маладосці ў мяне быў сябар. Нам з ім падабалася адна і тая ж дзяўчына. Мы абодва дабівалі­ся яе сімпатыі. Яна выбрала яго: я застаўся з носам, а мой сябар — без… Дык вось, тэма нашай лекцыі — сіфіліс і яго наступствы». У нашым сённяшнім лікбезе не будзем абмяжоўваца сіфілісам — урач-эпідэміёлаг райЦГЭ Людміла Сафронава раскажа пра найбольш распаўсюджаныя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.

Цэлы ўзвод ворагаў здароўя

Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, — гэта цэлая група захворванняў. Да іх адносяцца сіфіліс, ганарэя, хламідыйная і мікаплазменная інфекцыі, трыхаманіяз, герпетычная і папіломавірусная інфекцыі палавых органаў. Сёння вядома больш за 20 відаў венерычных хвароб. Апроч гэтага, палавым шляхам перадаюцца ВІЧ, вірусныя гепатыты В і С.

Заразіцца здаровы чалавек можа падчас неабароненага палавога акта з хворым. Узбу­джальнікамі гэтых хвароб з’яўляюцца вірусы, бактэрыі, грыбы і прасцейшыя арганізмы. Дастаткова часта назіраецца змешаная форма інфекцыі, асабліва ў тых, хто практыкуе бязладнае палавое жыццё.

Каварства і наступствы інфекцый

Часам інфіцыраваныя людзі нават не падазраюць пра хваробу. Звязана гэта з тым, што яе цячэнне можа характарызавацца сцёртай клінічнай сімптаматыкай, рэцыдывамі. Асабліва часта такая карціна назіраецца ў жанчын.

Умоўна дадзеныя інфекцыі можна падзяліць на вылечныя і невылечныя. Да першых адносіцца большасць з іх. Напрыклад, ганарэя, сіфіліс, трыхаманіяз і іншыя. Да другіх — ВІЧ-інфекцыя і герпес палавых органаў.


Нягледзячы на ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння, сёння ў Беларусі захоўваецца высокі ўзровень захворвання інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам. Група рызыкі — людзі ва ўз­росце ад 15 да 29 гадоў (60-70% ад усіх інфіцыраваных).


Негатыўны ўплыў на арганізм чалавека інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, не заўсёды абмяжоўваецца пашко­джаннем палавых органаў і сексуальным дыскамфортам. Пры несвоечасовай дыягностыцы ці неадэкватнай тэрапіі хвароба можа набываць хранічнае цячэнне і стаць прычынай пашкоджання іншых органаў і сістэм: суставаў пры хламідыёзе, сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм пры сіфілісе, выклікаць анкала­гічныя захворванні пры заражэнні вірусамі папіломы, а пры нялечанай ВІЧ-інфекцыі — прывесці да смерці. А таксама стаць прычынай розных сексуальных расстройстваў і бясплоддзя.

Дыягназ ставяць тэсты

Калі ўзнікла падазрэнне, што вы заразіліся, то ні ў якім разе не займайцеся самалячэннем, не карыстайцеся парадамі сяброў і знаёмых, а неадкладна звяр­ніцеся да спецыяліста, бо пацвердзіць або абвергнуць дыягназ можна толькі на аснове лабараторных тэстаў. Памятайце: без своечасовай паўнавартаснай тэрапіі працэс лячэння стане больш складаным, захворванне можа набыць хранічную форму.


Чым больш у вас ці ў вашага партнёра палавых «кампаньёнаў», тым вышэйшая рызыка заражэння.


У паліклініцы Пастаўскай ЦРБ па кансультацыю і лячэнне звяртайцеся да ўрача-дэрматолага ці гінеколага. У Віцебску — у абласны клінічны цэнтр дэрматавенералогіі і касметалогіі (вул. Б. Хмяль­ніцкага, д. 9, тэл. рэгістратуры 42-55-08). Калі жадаеце прайсці лячэнне ананімна, вам дапамогуць у аддзяленні ананімнай дыягностыкі урагенітальных захворванняў названага цэнтра (вул. Герцэна, 6а, тэл. 66-36-22). Запісацца на прыём да ўрача-венеролага, а таксама атрымаць кансультацыю можна на сайце www.vokcdk.by. Задаць пытанні можна і па тэлефоне даверу 8 (0212) 22-75-29.

Лечымся правільна

Калі на фоне назначанага лячэння вы адчулі сябе лепш, сімптомы захворвання зніклі, трэба ўсё адно завяршыць курс тэрапіі ў адпаведнасці з прызначэннем урача, бо пры заўчаснай яго адмене сімптомы могуць аднавіцца. Каб пераканацца ў поўным выздараўленні, неабходна прай­сці кантрольнае абследаванне. Не ўступайце ў палавыя кантакты падчас усяго курса лячэння, бо ёсць рызыка перадаць інфекцыю партнёру, а потым паўторна заразіцца ад яго.

Да друку падрыхтавала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.