Минут за 10 БРСМовцы «выменяли» почти пачку сигарет. Акция «Лучше конфета, чем сигарета»

Общество

Лепш цукерка, чым цыгарэта — сцвярджалі арганізатары аднайменнай акцыі

«Вы курыце?», «Не праходзьце міма — прыміце ўдзел у акцыі», «Хоць часткова адмоўцеся ад шкоднай звычкі», «Цукерку за цыгарэту», — заахвочвалі прыняць удзел у акцыі валанцёры райкама БРСМ тых, каго сустракалі 28 сакавіка на плошчы Леніна ў райцэнтры. Адны згаджаліся ахвотна, другіх даводзілася ўгаворваць, трэція сцвярджалі, што вельмі спяшаюцца, чацвёртыя (і іх была большасць) адказвалі, што не кураць альбо кінулі.

Паступова цукеркі ў вялікім плеценым кошыку пачалі «раставаць», нібы ў роце, а пустая маленькая вазачка, наадварот, напаўняцца. Хвілін за 10 «улоў» склаў амаль пачак цыгарэт.

Ініцыятыва — сумесны плён райкама БРСМ і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна. Акцыя прахо­дзіла ў рамках прафілактычнай праграмы «Здаровы горад».

Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.