Молодые семьи из Воропаево озеленили сквер вокруг памятника воинам, погибшим в Великой Отечественной войне

Экология

Прыгажосць і памяць

У суботу, 20 красавіка, у гарпасёлку Варапаева была праведзена акцыя “Пасадзім сямейнае дрэва”, прымеркаваная да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яе мэтай было добраўпарадкаванне населенага пункта, азеляненне тэрыторыі сквера, дзе знаходзіцца помнік воінам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Арганізавалі і правялі мерапрыемства работнікі Варапаеўскага сельскага Савета і Дома культуры пры непасрэдным удзеле найбольш актыўных маладых сем’яў. Саджанцы сасны выдзеліла Старадворскае лясніцтва.

Старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская адзначыла: “Прыемна, што так многа неабыякавых людзей, якія сваімі справамі пацвярджаюць зацікаўленасць у тым, каб родны пасёлак жыў і развіваўся, добраўпарадкоўваўся і прыгажэў. Вельмі ўдзячная ўсім за сумесную дружную працу, энту­зіязм”.

Азеляненне сквера стала прыкладам для дзяцей, якія ўдзельнічалі ў акцыі сумесна з бацькамі. Цяпер яны будуць назіраць, як растуць маладыя дрэўцы, і даглядаць іх, шанаваць памяць пра тых, хто змагаўся за мірнае неба над галавой.

Святлана Шафаровіч
Фота Іны Касарэўскай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.