Начали с овса — завершат кукурузой… Полевые работы в ОАО «Камайский-агро»

Главное Сельское хозяйство

У мінулы панядзелак каля майстэрань ААТ «Камайскі-агра» флаг быў падняты ў гонар тых, хто дабіваецца найвышэйшай выпрацоўкі на палявых работах. Сярод сеяльшчыкаў — Іван Яркоўскі, Іосіф Гайлюн, Валерый Руткоўскі, Вадзім Дуброўскі, Генадзій Юрэвіч. Накіроўваемся ў поле, каб сустрэцца з права­фланговымі.

За Рамашкавічамі з-за пылу ледзьве бачна тэхніка. Адзін за другім шпаркімі тэмпамі рухаюцца два МТЗ-3022.

Сеяльшчыкі Іван Яркоўскі і Валерый Руткоўскі

— Тут на полі раздолле, — гаварылі, прыпыніўшыся, Іван Яркоўскі і Валерый Руткоўскі. — Працаваць — адно задавальненне. А ёсць і невялікія ўчасткі, там тэмпы значна ніжэйшыя. Штодня нас знаёмяць з вынікамі работы. За змену засяваем па 20-30 гектараў. Засмучае, што няма дажджу і цяпла. Першыя гектары засеялі аўсом 31 сакавіка, а ўсходаў пакуль не бачна.

Каб хоць крыху захаваць вільгаць у глебе, сеялкі ідуць ледзь не ў след за дыскатарамі. На падрыхтоўцы глебы рупяцца Сяргей Бразоўскі, Мікалай Вісоцкас, Леанід Счасны. Увесь светлавы дзень па чарзе ў полі Віктар Хведзевіч і Генадзій Унтан, якіх камандзіравалі ў «Камайскі» з малаказавода.

Механізатар Віктар Хведзевіч

— Я родам з Камай, — расказваў Віктар. — Гадоў дзесяць працаваў у гаспадарцы. Затым уладкаваўся на малочны завод. А лёс павярнуўся так, што ў напружаны час сельскагаспадарчых работ зноў шчырую на камайскіх палях. Некаторыя з іх камяністыя, з-за чаго часта здараюцца паломкі нават у самай сучаснай тэхнікі. Вось і зараз закончу работу на гэтым участку і адпраўлюся ў майстэрні крыху падрамантаваць культыватар.

— Аб’ём сяўбы вялікі, — гаварыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Шымковіч. — Пачалі з аўса, цяпер сеем ячмень, гарох, кормасумесі. Пацяплее — наступіць чарга кукурузы.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.