Научный сотрудник краеведческого музея Мария Лаптинская награждена грамотой за работу по увековечению памяти защитников Отечества и жертв войн

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

Віншуем з узнагародай!

Як сказаў некалі вядомы рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў, вайна не закончана, пакуль не пахаваны апошні салдат. Для нас, нашчадкаў пераможцаў, Вялікая Айчынная ўсё яшчэ працягваецца, хоць мінула амаль 75 гадоў, як адгрымелі яе баявыя залпы. Бо да гэтага часу мы не ведаем імёнаў усіх салдат, палеглых смерцю храбрых на палях баёў.

12 красавіка на базе Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова адбыўся семінар на тэму «Узаемадзеянне органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў па выкананні Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці пра загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра ахвяр войнаў на 2015—2020 гады». Удзел у ім прымалі спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў вобласці, якія курыруюць дадзены напрамак дзейнасці.

Сярод такіх была і навуковы супрацоўнік па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Марыя Лапцінская. У ліку нямногіх прысутных яна ўзнагароджана граматай упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь за актыўную работу па названым вышэй напрамку і вялікі асабісты ўклад у папулярызацыю падзей ваеннай гісторыі Радзімы. Грамату Марыі Іванаўне ўручыў асабіста начальнік упраўлення палкоўнік Сяргей Варановіч.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.