Новым лидером Молодежной палаты 3-го созыва избрана Екатерина Музыченко, ее заместителем — Полина Балаш

Общество

Адна агульная справа

Пад старшынствам Пятра Курто адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума, пастаянных камісій па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту і па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі раённага Савета дэпутатаў.

На яго былі запрошаны намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце і педагогі-арганізатары школ, члены пастаянных камісій райсавета дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнікі Маладзёжнай палаты трэцяга склікання.

З дакладам аб эфектыўным узаемадзеянні грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Ён адзначыў, што дасягнуць належнага ўзроўню развіцця дзяржавы з моцнай эканомікай і высокай якасцю жыцця магчыма толькі ў культурным, маральным і выхаваным грамадстве. І гэта агульнапрызнаны факт. Як і зараз, пытанне выхавання моладзі востра стаяла ва ўсе часы.

— Вядучую ролю ў выхаванні чалавека іграе сям’я. Не сакрэт, што найгалоўнейшым аўтарытэтам для дзіцяці з’яўляюцца яго бацькі. Таксама ў нашай краіне пабудавана цудоўная сістэма адукацыі і выхавання маладых людзей. Цэнтральнай фігурай гэтай сістэмы з’яўляецца настаўнік — чалавек, які не толькі на высокім узроўні валодае методыкамі выкладання і выхавання, але і маральна адпавядае свайму прызванню. З яго неабходна браць прыклад, — гаварыў Ю. М. Кісялёў. — Усебакова ахапіць увесь спектр выхаваўчага працэсу сям’і і ўстановам адукацыі дапамагаюць грамадскія арганізацыі і аб’яднанні. Яны фарміруюць у моладзі актыўную грамадзянскую пазіцыю і адказныя адносіны да будучыні сваёй краіны, выпрацоўваюць лідарскія якасці.

Юрый Мікалаевіч высока ацаніў работу грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, якія дзейні­чаюць у нашым раёне і сумесна клапоцяцца пра грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Ён таксама падкрэсліў ролю лідараў такіх структур, падзякаваў ім за плённую працу, прапанаваў членам Маладзёжнай палаты трымаць на іх раўненне, фарміраваць сярод сваіх равеснікаў нецярпімасць да сацыяльна негатыўных з’яў.

Судакладчыкамі Юрыя Кісялёва выступілі старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ і раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Лушчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянціна Ромель і першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. Яны падрабязна спыніліся на тых акцыях і мерапрыемствах, якія спрыяюць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, развіццю валанцёрскага руху, ваенна-прыкладных відаў спорту, далучаюць да нацыянальна-культурнай спадчыны, вучаць добрасумленным адносінам да працы.

У рамках сустрэчы адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнай палаты трэцяга склікання. Да новага складу парламентарыяў звярнулася старшыня палаты папярэдняга склікання Вікторыя Смятанка. Яна акрэсліла асноўныя напрамкі дзейнасці маладзёжнага органа, заклікала паслядоўнікаў быць актыўнымі і мэтанакіраванымі.

За выдатныя асабістыя і лідарскія якасці, дасягненне высокіх вынікаў, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у развіццё мала­дзёжнага парламентарызму ў Пастаўскім раёне Вікторыя адзначана граматай райкама БРСМ.

Новым лідарам выбрана Кацярына Музычэнка, яе намеснікам — Паліна Балаш. Сфарміраваны пастаянныя камісіі.

Напрыканцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто ўручыў членам Маладзёжнай палаты адпаведныя пасведчанні, агучыў некаторыя наватарствы, якія чакаюцца ў рабоце маладых парламентарыяў, пажадаў плённай працы.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.