«Очень важно постоянно развивать свой потенциал». Марк Демидчик мечтал о работе на БелАЭС, и у него всё получилось

Общество

Калі хочаш дабіцца мэты

Яго маленства прайшло ў Паставах. Затым сям’я пераехала ў Мінск. Але ў нашым горадзе жывуць бабуля і дзядуля Марка Дзямідчыка, і хлопчык праводзіў у іх школьныя і студэнцкія канікулы, наведваецца і зараз. Мяне як журналіста прывабіла вельмі сур’ёзнае стаўленне юнака да выбару прафесіі, працы, увогуле жыцця.

Марк вучыўся на энергетычным факультэце БНТУ і першую практыку праходзіў на мінскай ТЭЦ-4, якая знаходзіцца зусім блізка ад дома. ТЭЦ яго не ўразіла — абсталяванне старое, патрабуе мадэрнізацыі. «Для тэхнічнага спецыяліста вельмі важна, на якім абсталяванні пачнеш атрымліваць вопыт, дзе ёсць перспектыва развіцця твайго патэнцыялу», — разважаў студэнт і марыў пра Астравецкую АЭС. Але як ажыццявіць мару, калі АЭС не давала месцаў на практыку па яго спецыяльнасці «Інжынер-энергетык»? І ўсё ж напісаў хадайніцтва, якое заверылі ў дэканаце і адправілі на БелАЭС. Якой жа вялікай была радасць, калі прыйшоў станоўчы адказ! Праўда, хлопца прынялі на практыку не ў электрацэх, куды прасіўся, а ў вучэбна-трэніровачны цэнтр.

На працягу месяца Марк ездзіў на маршрутцы з Мінска да Астраўца, а адтуль яшчэ 18 кіламетраў дабіраўся да АЭС на спадарожным транспарце. «Вядома, было цяжка, — прызнаецца. — Але калі ты хочаш нечага дабіцца, цяжкасці трэба пераадольваць. У аддзеле з 15 чалавек, куды мяне накіравалі, вельмі спадабалася: амаль усе маладыя, дружныя, зацікаўленыя. Летам 2017-га тут жа праходзіў і пераддыпломную практыку. Стараўся як найлепш праявіць сябе і вельмі хваляваўся, ці возьмуць у штат. Узялі ў гэты ж аддзел».

Не сказаць, што рашэнне пакі­нуць сталіцу і абаснавацца ў Астраўцы было для хлопца простым, але абдуманым — дакладна. Падтрымалі яго і бацькі — палкоўнік запасу і загадчык аддзялення дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, не сталі ўтрымліваць дарослага сына пад сваім крылом, а ўхвалілі яго намер праявіць самастойнасць.

Зараз Марк з’яўляецца інструк­тарам аддзела падрыхтоўкі аператыўнага персаналу БелАЭС, і праца, а дакладней пакуль што вучоба, для яго вельмі цікавая, хаця і нялёгкая. Расійскія спецыялісты-атамшчыкі чытаюць курсы лекцый: базавы, турбінны, рэактарны, электрычны і г.д. і пасля кожнага прымаюць экзамен.

Атрымаў пакой у кватэры павышанай камфортнасці, у далейшым абяцаюць кватэру. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці — у інтэлектуальным клубе «Што? Дзе? Калі?», спартыўных спаборніцтвах, чатыры месяцы назад увайшоў у склад савета маладых спецыялістаў АЭС, які аб’­ядноўвае 7 чалавек і ўжо ўнёс прапановы ў яго работу. Хоць і мае тэхнічную спецыяльнасць, але ў душы Марк — лірык. Закончыў школу з харэаграфічным ухілам. Наведваючыся да бацькоў у Мінск, любіць бываць у тэатрах, асабліва прыцягвае купалаўскі. Яшчэ адно захапленне — кнігі. Любімы пісьменнік — Міхаіл Булгакаў, паэт — Роберт Раж­дзественскі. Неаднойчы бываў у замежных вандроўках. Асабліва глыбокае ўражанне засталося ад Афін. Ну а галоўнае, безумоўна, работа. «Вельмі важна знайсці сябе ў прафесіі, каб работа прыносіла задавальненне», — гаварыў малады спецыяліст. Веру, што менавіта так у яго і будзе.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.