«Одели» дорогу работники ДРСУ-132 в районе индивидуальной застройки улиц Богдановича и Мира

Важное Общество

— Дарожнае адзенне складаецца з двух слаёў: першы — пясочны, другі — умацаваны сумессю С-2. Гэта пясок, на 20% узбагачаны шчэбенем, — расказваў прараб дарожна-будаўнічага аб’екта Павел Станкевіч. — Адсыпку дзвюх праезных частак, якія злучаюць вуліцу Багдановіча з аўтадарогай Р-110, завяршылі ў канцы сакавіка. На аб’екце былі за­дзейнічаны грэйдар, амкадор, МАЗ, грэйдола, экскаватар.

Дарогі дазволяць самаму маладому прыватнаму сектару райцэнтра забудоўвацца далей. Дарэчы, дарогі — толькі частка пазапляцовачных сетак, якія пракладваюцца ў раёне індывідуальнай забудовы. Тут ужо праведзены электрычнасць, сеткі сувязі, водаправод. На чарзе — пажарныя вадаёмы, пешаходныя дарожкі, азеляненне. Арыенціровачны кошт аб’екта складае 850 тысяч беларускіх рублёў. Заказчыкам выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва раёна, генпадрадчыкам — «Віцебскаблдарбуд».

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.