Отдых на любой вкус и кошелек. С 1 по 5 апреля «Беларустурист» Международный «Профтур-2019» проводил по регионам Беларуси

Общество

На любы густ і кашалёк

З 1 па 5 красавіка прадпрыемства «Беларустурыст» праводзіла па рэгіёнах Беларусі міжнародны  «Прафтур-2019». 4 красавіка на базе гасцінічнага комплексу «Ветразь» эстафету прымаў Віцебск. На форум сабраліся прафсаюзныя актывісты, арганізатары падарожжаў і іх патэнцыяльныя ўдзельнікі.

Сярод іх была і старшыня Пастаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. За плённае супрацоўніцтва з «Беларустурыстам», значны ўклад у развіццё прафсаюзнага турызму, актыўнасць, на­дзейнасць, добрасумленнасць, праяўленыя падчас сумеснай работы, яна ўзнагароджана Падзякай Генеральнага дырэктара ТЭУП «Беларустурыст».

— Сярод пастаўчан шмат аматараў падарожжаў, — расказвала Іна Аляксееўна. — Для членаў прафсаюза былі арганізаваны экскурсіі ў Львоў, Санкт-Пецярбург, Гродна, Нясвіж, Кракаў, Вроцлаў, Прагу, Маскву, Дрэздэн. У наступным месяцы адправімся ў Закарпацце.  Пабываць на «Прафтуры-2019» было цікава. Свае сэрвісныя і турыстычныя магчымасці прэзентавалі турыстычна-экскурсійныя прадпрыемствы «Віцебсктурыст», «Браслаўскія азёры», «Орша». Затым прадстаўнікі фірм-партнёраў з краін блізкага і далёкага замежжа азнаёмілі з новымі экскурсійнымі турамі сезона 2019 года. Генеральны дырэктар «Беларустурыста» Людміла Сянькоўская расказала пра экскурсійныя праграмы па Беларусі і пра работу з партнёрамі з Украіны, якія прапануюць адпачынак на моры ў Затоцы, іншыя цікавыя туры. Сёлета «Беларустурыст» адкрывае новы кірунак — Іспанію. Адпачынак можна выбраць на любы густ  і кашалёк.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.