Поставчане заняли общекомандное первое место на областном этапе соревнований по летнему многоборью «Здоровье»

Спорт

«Золата» мнагаборства – наша

З 9 па 11 красавіка ў Віцебску праходзіў абласны этап спаборніцтваў па летнім мнагаборстве «Здароўе».

Наш раён прадстаўлялі гімназісты Андрэй Болт, Лізавета Ярашэвіч і Ілона Мончык, Ула­дзіслаў Руткевіч (СШ №4), Аляксандра Іванькова (СШ №2), Яўгеній Жукаў і Аляксандра Жыдкая (СШ №3). Праграма выступленняў для навучэнцаў 9—11 класаў складалася з плавання, бегу на дыстанцыю 300 метраў, 1 і 3 кіламетры, скачкоў у даўжыню з месца, стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі, гімнастычных практыкаванняў. У аналагічных дысцыплінах за выключэннем стральбы спаборнічалі і школьнікі 5—8 класаў.

Да ўдзелу ў абласных лёгкаатлетычных стартах каманду рыхтавалі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Аляксандр Леанідавіч Вавінскі і Яўгеній Паўлавіч Скрыдлеўскі. Вынік выдатны: пастаўчане занялі агульнакаманднае першае месца, абышоўшы 24 каманды-саперніцы. Малайцы!

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.