Республиканская акция «Белая ромашка». Волонтёры помогли поставчанам узнать больше о туберкулезе

Здравоохранение

24 сакавіка — Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Па ініцыятыве старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяны Шахавай медыкі, валанцёры з ліку пажылых людзей і вучняў школ горада, работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Белы рамонак». Яе мэта — павышэнне гігіенічнай пісьменнасці і фарміраванне ў насельніцтва асцярожных адносін да гэтага захворвання.

Падчас акцыі ў раённым вузле паштовай сувязі

Акцыя праходзіла ў памяшканні раённага вузла паштовай сувязі, установах адукацыі райцэнтра. Таццяна Мікалаеўна расказвала кліентам, якія наведваліся на пошту, пра шляхі захворвання, неабходнасць штогадовага праходжання флюараграфічнага абследавання.

Жадаючыя маглі змераць артэрыяльны ціск, надзімаючы шарык, праверыць, наколькі ў іх моцныя лёгкія.

На вуліцы валанцёры распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы па прафілактыцы туберкулёзу.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.