С 15 по 26 апреля на Поставщине проходит ежегодная республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

Правовое поле

Разам супраць насілля

З 15 па 26 красавіка на Пастаўшчыне будзе праходзіць штогадовая рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля». Асноўнай яе мэтай з’яўляецца ўцягненне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям’і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Напярэдадні ў раённым выканаўчым камітэце адбылася рабочая нарада з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў аддзелаў унутраных спраў, адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, цэнтральнай райбальніцы, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, райкама БРСМ па ўзгадненні мерапрыемстваў акцыі. Зацверджаны сумесны план яе правядзення.

У адпаведнасці з ім, супрацоўнікі міліцыі наведаюць па месцы жыхарства грамадзян, якія дапускаюць насілле ў сям’і, і правядуць з імі і іх блізкімі прафілактычныя гутаркі. Дамашнія дэбашыры будуць выкліканы на пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Таксама міліцыянеры і іншыя зацікаўленыя выступяць у працоўных калектывах горада і раёна, сродках масавай інфармацыі па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. У арганізацыях і на прадпрыемствах Пастаўшчыны, на стэндах у грамадскіх месцах з’явяцца інфармацыйныя лістоўкі з алгарытмам дзеянняў для асоб, якія перыядычна становяцца ахвярамі дамашніх тыранаў, і нумарамі тэлефонаў, па якіх можна звярнуцца ў выпадку насілля ў сям’і. Інфармацыя пра акцыю будзе рэгулярна трансліравацца на канале «Паставы-ТБ», рынку «Гарызонт», аўтобусным і чыгуначным вакзалах, ва ўніверсамах сеткі «Родны кут».

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.