С миссией добра. Поставы посетила делегация Красного Креста из города Зике (Германия)

Здравоохранение

У мінулыя выхадныя наш раён наведала дэлегацыя Чырвонага Крыжа з горада Зіке (Германія). 

— Гэта другая іх рабочая паездка на Пастаўшчыну, — расказвала Таццяна Мікалаеўна. — Пасля першага візіту ў Пастаўскую цэнтральную раённую бальніцу былі дастаўлены каталкі, інва­лід­ныя каляскі, хадункі, ложкі з электрапрывадам. Яны размеркаваны ў рэанімацыйнае, хірургічнае і неўралагічнае ад­дзяленні і значна аблягчаюць догляд цяжкахворых і інвалідаў.

Госці з Германіі пажадалі ўбачыць, як пастаўленае абсталяванне выкарыстоўваецца на практыцы. З гэтай мэтай наведалі райбальніцу.

— Гуманітарную дапамогу мы атрымалі пры садзейнічанні старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіны Жаланавай, — расказаў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Чакавы. — Галіна Пятроўна, як і я, з’яўляецца дэпутатам абласнога Савета, членам пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны і справах моладзі. Разам працуем на сесіях. Пасля таго як папрасіў дапамогі ў Чырвонага Крыжа, яна была аказана. Сэканомленыя фінансавыя сродкі зможам накіраваць на іншыя мэты.

Наступным пунктам наведвання дэлегацыі з Германіі стаў абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ветразь». Падчас экскурсіі па ім замежных гасцей пазнаёмілі з метадамі лячэння дзяцей і дарослых пры псіханеўралагічных захворваннях, парушэннях апорна-рухальнага апарату, кардыёрэўматалагічнай і пульманалагічнай паталогіях, паслугамі, якія тут аказваюць.

Падчас экскурсіі па «Ветразі»

— Апошнім часам у цэнтры многае мадэрнізавана, створаны камфортныя ўмовы для пражывання, праходжання аздараўленчых працэдур, адпачынку, заняткаў спортам, — гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. — Тым не менш «Ветразю» таксама патрэбны дадатковыя інвестыцыі.

У свой час у Навасёлках была пабудавана невялікая бальніца. Цяпер тут працуе амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. Госці з Германіі пабывалі ў аграгарадку, дзе іх сустрэў дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык, наведалі і амбулаторыю.

— Партнёры з Германіі ў чарговы раз упэўніліся ў тым, што і ў аддаленым райцэнтры, і ў сельскіх населеных пунктах Беларусі людзям на высокім узроўні аказваецца неабходная медыцынская дапамога, — гаварыла Таццяна Шахава. — Плануе пашырыць спектр паслуг насельніцтву і Навасёлкаўская амбулаторыя. Дапамога Нямецкага Чырвонага Крыжа ў плане яе аснашчэння будзе вельмі дарэчы.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.