С мыслью о тяжёлом колосе работают хлеборобы сельхозпредприятия «Ляховщина-Агро»

Главное Сельское хозяйство

Сяўба ў СП «Ляхаўшчына-агра» набліжаецца да «экватара».

— Чым яна адрозніваецца ад папярэдніх? — пытаюся ў маладога механізатара Валерыя Татуна.

— Мінулай вясной сеялку падчапіў упершыню, — расказвае. — Вучыўся ў вопытнага сеяльшчыка Георгія Зелянкевіча. Азімыя ўжо сеяў больш упэўнена. Сяўба — справа ювелірная. Кожная культура патрабуе сваёй глыбіні задзелкі, акуратнасці. На высокай хуткасці зерне на паверхню можа выскокваць, а гэта — неадпаведнасць тэхналогіі. Стараюся сеяць якасна, з думкай пра важкі колас,  бо сам жа і ўбіраць вырашчанае буду. Часам выходзяць са строю то сеялка, то трактар. МТЗ-3022 перадалі з былога «Парыжа-агра». Здаецца, і аглядваў, і рамантаваў. А не-не ды і зламаецца што-небудзь. Вось і цяпер лопнуў хамуток. Выручыў Генадзій Мар’янавіч. Хутка замянілі — і ў работу.

Сеяльшчыкі Валерый Татун і Генадзій Казакевіч

Генадзій Казакевіч — прафесіянал. За плячыма каля 20 гадоў механізатарскага стажу. Праўда, асноўным яго клопатам апошні час была падрыхтоўка глебы.

— У асноўным з дыскамі, чызялямі рупіўся, — расказваў. — З трохметровай сеялкай працаваў яшчэ на «Беларусе». Яна больш зручная для нашых дробнаконтурных палёў. Сёлета з-за сур’ёзнай паломкі трактара не выехаў у поле Георгій Зелянкевіч. Мне прыйшлося перасесці на МТЗ-3022 і замяніць яго. Па тэмпах стараюся не адставаць ад Валеры.

Механізатары за дзень засяваюць у сярэднім па 30 гектараў. Надвор’е спрыяе. Дастаўляе насенне ў поле вадзіцель Іван Зелянкевіч.

Падрыхтоўка глебы даручана Сяргею Янковічу, Андрэю Емяль­янчыку і Яўгенію Пачкоўскаму. Жэня ў гаспадарцы крыху больш чым год. Прыязджае з Глыбоцкага раёна. Цікаўлюся, як прайшла адаптацыя на новым месцы.

— Усім задаволены, — адказвае з усмешкай.

Яўгеній Пачкоўскі вызначаецца на падрыхтоўцы глебы

Настрой у земляробаў баявы, а значыць, з пастаўленымі задачамі справяцца.


Сельгаспрадпрыемству яравую сяўбу трэба правесці амаль на 800 гектарах. 315 з іх зоймуць зернебабовыя, 230 — рапс.


 Да пасяўной тут падрыхтавалі­ся адказна. Засыпалі неабходную колькасць насення, з восені ўзаралі глебу, за зіму падрыхтавалі тэхніку, вызначыліся з участкамі, дзе і што будзе пасеяна, размеркавалі абавязкі, азнаёмілі работнікаў з расцэнкамі і ўмовамі спаборніцтва.

— Бюлетэні атрымліваем кожны дзень, — расказвалі механізатары. — У іх указана і зробленае, і зарплата. У поле дастаўляюцца абеды. Толькі працуй!

— Сярод асноўных відаў работ — вываз арганікі, падрыхтоўка глебы пад яравы клін і сама сяўба, — расказвала галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Марына Галубёнак.  — Марудзіць ні з чым нельга. Механізатары стараюцца. Сяргей Счасны падсеяў травы на 450 гектарах, Міхаіл Ганчароў і Дзмітрый Жалянцоў падкармілі азі­мыя і рапс, якія займаюць 860 і 230 гектараў адпаведна. Цяпер чакаем дажджу. Ён неабходны і азімым, і загорнутаму ў глебу насенню.

Анна Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.