С помощью планшетов и интернета с 4 по 30 октября в Беларуси пройдет перепись населения

Важное Общество

— Менш чым паўгода застаецца да пачатку гэтай маштабнай кампаніі, — расказвала начальнік аддзела статыстыкі Пастаўскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Ганна Бялевіч. — Падрыхтоўка да правя­дзення перапісу ідзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 года «Аб правя­дзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь» і нарматыўнымі актамі, якія рэгламентуюць парадак дзеянняў усіх зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых і распарадчых органаў. Распрацаваны каляндарны план. Згодна з ім першапачаткова навялі парадак у адраснай гаспадарцы: абследаваны прыватны сектар, агледжаны адміністрацыйныя будынкі, выяўлены «адрасныя» прабелы.

У лістападзе мінулага года на працягу 19 дзён працавалі 9 рэгістратараў. Усе з ліку работнікаў камунальнай службы. Яны правяралі картаграфічны матэрыял, удакладнялі адрасы. Навінкай сёлетняй перапісной кампаніі стане магчымасць самастойна праз інтэрнэт прайсці перапіс. Да яго пачатку на сайце Белстата будзе змешчана пакрокавая інструкцыя, як гэта зрабіць.

Перапісчыкі будуць хадзіць з планшэтамі, куды загружаны перапісныя лісты ў электронным выглядзе, карты ўчасткаў з адрасамі і контурамі дамоў. Перапісныя лісты на паперы будуць на выпадак, калі што здарыцца з тэхнікай. Увод многіх даных апытання аўтаматызаваны, таму амаль у тры разы менш трэба часу на запаўненне анкеты. Устаноўлены арыфметычны і лагічны кантроль дапаможа пазбегнуць разыходжанняў.


Сярод 49 пытанняў — традыцыйныя, якія датычаць інфармацыі пра самога рэспандэнта (дата і месца нараджэння, пол, грамадзянства, нацыянальнасць, занятасць, склад сям’і, жыллёвыя ўмовы і інш.), а таксама пра міграцыйныя працэсы.


Напрыклад, ці плануе рэспандэнт выехаць з Рэспублікі Беларусь і па якой прычыне, чаму не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства.

Упершыню будуць збірацца даныя пра сельскагаспадарчую дзейнасць. Па адказах можна будзе меркаваць пра зямельныя плошчы, пасевы, пагалоўе жывёлы і птушкі, якое ўтрымліваецца на падворку. На аснове гэтай інфармацыі распрацуюць дзяржаўныя праграмы развіцця сельскай гаспадаркі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.