Сегодня католики Поставщины празднуют Воскресение Христово

Главное Духовность

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі, шаноўныя святары, сёстры законныя!

Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем! Уваскрэсенне Хрыстова напаўняе сэрцы шчырым пачуццём радасці, абу­джае імкненне рабіць добрыя справы, ахінае цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спагадзе, падтрымцы і дапамозе. Гэта свята ўвасабляе перамогу праўды і дабра, нясе на­дзею і веру ў светлую будучыню. Няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць спакой і згода, а святло і цяпло гэтых святых дзён умацоўваюць сілы душы.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, веснавога настрою, шчасця і дабра.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Паважаныя землякі-католікі!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам!  Уваскрэсенне Хрыстова ўспрымаецца як галоўны сімвал адраджэння, вернасці маральнаму абавязку і надзеі, дае магчымасць узвы­сіцца над што­дзённай мітуснёй і цяжкасцямі жыцця, прыбаўляе сіл для служэння грамадству, сям’і і бліжняму. Светлая вера акрыляе душы, натхняе на новыя добрыя справы.

Няхай у гэтыя велікодныя дні вашы сэрцы сагрэюць сустрэчы з роднымі і блізкімі. Шчыра жадаю здароўя, узаемаразумення, шчасця.

Сяргей Зямчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Дарагія браты і сёстры!

Мы з вамі, удзячныя Богу за дар велікапоснай дарогі, неўзабаве станем у святле велікоднай раніцы. Станем перад Богам, які цярпеў і прыняў за нас смерць, даючы нам паўнату жыцця.  Заўтра будзем святкаваць Яго ўваскрэсенне і перамогу, якая дае адкупленне ўсім тым, хто паверыць і прыме дар пасхальнай радасці, захоча стаць сведкам таямніцы Яго трыумфу.

Святы Павел у сваім Пасланні да каласянаў нагадвае нам, што мы з’яўляемся далучанымі да таямніцы ўваскрэсення, таму з вялікім перакананнем падкрэслівае: «Калі ж вы ўваскрэслі разам з Хрыстом, тады вы таксама з’явіцеся разам з Ім у хвале». І дадае:  «Жыццё вашае схавана з Хрыстом у Богу!»

Шаноўныя вернікі, дарагія хрысціяне! Жадаю, каб, адзначаючы свята Уваскрэсення Пана нашага Езуса Хрыста, мы змаглі ўваскрэснуць разам з Ім для новага жыцця ў святле. Будзьце сведкамі велі­коднай Перамогі, бо такіх сведкаў патрабуюць Касцёл, свет, наша Радзіма і нашы сем’і! У пасхальнай надзеі няхай спадарожнічае вам Божае благаслаўленне! Алелюя!

Ксёндз-дэкан Павел Самсонаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.