След войны. На Поставской земле навечно остались 780 воинов Красной армии и участников сопротивления

Важное Общество

У раёне на ўліку знаходзяцца 46 пахаванняў загінулых падчас войнаў, з іх перыяду Вялікай Айчыннай вайны — 20 (8 воінскіх пахаванняў воінаў Чырвонай арміі і ўдзельнікаў супраціўлення, 12 — ахвяр вайны). Фашысты забілі больш за 2000 мірных грамадзян, спалілі многія вёскі, сярод іх Альцы.

На тэрыторыі раёна 46 памятных месцаў ваеннай гісторыі. Гэта помнікі землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, месца бою ў в. Сарочына, мемарыяльныя дошкі — у гонар 145-й стралковай дывізіі, якая вызваляла Паставы ў 1944 г. (вул. Савецкая, будынак гасцініцы), і мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза В. А. Сідарэнкі (на скрыжаванні вуліц Кляра і Сідарэнкі).

На пастаўскай зямлі навечна засталіся 780 воінаў Чырвонай арміі і ўдзельнікаў супраціўлення, многія з іх былі пахаваныя ў брацкіх магілах невядомымі. Але з кожным годам, дзякуючы вялікай архіўна-даследчай рабоце, якая праводзіцца ў раёне, невядомых імёнаў застаецца ўсё менш. Увогуле на сёння ўстаноўлена 747 прозвішчаў, імёны 33 воінаў яшчэ трэба ўстанавіць (4% ад агульнай колькасці пахаваных у брацкіх магілах).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.