Соответствует всем стандартам. ОАО «Беларусбанк» по ул. Юбилейной в Поставах открылся после реконструкции

Важное Общество

Адпавядае ўсім стандартам пасля рэканструкцыі аперацыйная служба Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Паставах

Планавая рэканструкцыя ЦБП пачалася амаль паўтара года назад. Па словах дырэктара ўстановы Леаніда Касарэўскага, яна выклікана ў першую чаргу неабходнасцю правядзення капітальнага рамонту фасада будынка і замены зношаных камунікацый. Падчас рамонтных работ праведзена поўная перапланіроўка першага паверха цэнтра, дзе зараз размяшчаюцца амаль усе службы і спецыялісты, у тым ліку адміністрацыя. Адрамантаваны таксама памяшканні на другім паверсе, большасць якіх будуць здавацца ў арэнду пад офісы і магазіны.

Асабліва вялікія змены адбыліся ў аперацыйнай зале. Яна павялічылася за кошт двух ліквідаваных кабінетаў, стала прасторнай і сучаснай. З шасці ранейшых кас засталіся чатыры, адна з якіх закрытая. Абсталяваны чатыры адкрытыя рабочыя месцы. Побач з касамі знаходзіцца аддзел крэдытавання насельніцтва. Але самае значнае новаўвядзенне — укараненне электроннай сістэмы кіравання чаргой, якая дазваляе больш якасна абслугоўваць кліентаў.

— Цяпер, прыйшоўшы ў банк, чалавеку не трэба выглядваць, да якога акенца падысці, каб ажыццявіць неабходную аперацыю, — расказваў Л. Л. Касарэўскі. — Ён выбірае яе на табло спецыяльнага электроннага ўстройства, атрымлівае талончык з парадкавым нумарам, і сама сістэма накіроўвае ў патрэбную касу або да адкрытага рабочага месца. Пры жаданні можна ўзяць папярэдні талон, выбраўшы канкрэтны дзень і час абслугоўвання. Для зручнасці наведвальнікаў у выпадку вялікага кліентапатоку абсталявана зона чакання з мяккімі канапамі, маецца бясплатны WiFi. Тут жа створана мультыкарыстальніцкае рабочае месца, на якім кліенты могуць самастойна ажыццявіць банкаўскія аперацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

У зале пастаянна знаходзіцца кансультант, гатовы ў любую секунду дапамагчы ажыццявіць тую ці іншую аперацыю, нешта падказаць. Таксама ў будынку ўстаноўлены ўнутраны інфакіёск з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў, а на ганку — вонкавы інфакіёск і банкамат, якія працуюць кругласутачна. Што датычыць рэжыму работы аперацыйнай службы, то цяпер яна абслугоўвае наведвальнікаў у тым ліку па суботах. У гэты дзень адкрыта з 9 да 14 гадзін. Пера­лічаныя вышэй новаўвядзенні ўжо паспелі ацаніць многія пастаўчане. Як  адзначаюць у ЦБП, пераважная большасць гара­джан задаволены імі, кажуць, цяпер банк стаў падобны да еўрапейскіх.

Нягледзячы на тое, што па-новаму Беларусбанк у Паставах працуе ўжо больш за месяц, рамонтныя работы ў ім не завершаны. Зараз вядзецца добра­ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Неабходна таксама яшчэ раз пафарбаваць фасад установы, абліцаваць фундамент, адрамантаваць гаражы. Напера­дзе — афіцыйнае адкрыццё будынка з урачыстым пераразаннем чырвонай стужкі, якое запланавана на май.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.