Совет Министров утвердил новое Положение о порядке и размерах возврата расходов при служебных командировках

Общество

Паехаць у камандзіроўку…

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай №176 ад 19 сакавіка бягучага года зацвердзіў новае Палажэнне аб парадку і размерах вяртання расходаў пры службовых камандзіроўках.

Раней сутачныя за аднадзённую камандзіроўку складалі 3,5 рубля, за двухдзённыя і больш працяглыя — 7 рублёў у суткі. Зараз будзе выплачвацца за суткі 9 рублёў незалежна ад працягласці камандзіроўкі.

Змяняецца і схема кампенсацыі расходаў па найме жылога памяшкання. У Мінску і абласных цэнтрах яны вызначаны ў памеры 50 рублёў за суткі, раённых цэнтрах — 25, астатніх населеных пунктах — 20 рублёў, прычым без прад’яўлення дакументаў. Праезд на любым відзе транспарту (акрамя таксі) аплачваецца па фактычным кошце білетаў.

Такім чынам, адправіцца ў камандзіроўку для работнікаў фінансава стала больш выгадна, а вось для ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія іх накіроўваюць, затраты адназначна ўзрастуць.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.