Светлана Косинец заняла одну из высших строчек в сводке среди передовиков района

Важное Сельское хозяйство

Па выніках работы за першы квартал бягучага года аператар машыннага даення кароў з сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра» Святлана Косінец заняла адзін з вышэйшых радкоў у зводцы сярод перадавікоў раёна. Летась Святлана набрала групу першацёлак і сёлета ад кожнай надаіла ў сярэднім па 1417 кілаграмаў малака.

Згодна з умовамі спаборніцтва, распрацаванымі райкамам прафсаюза работ­нікаў АПК, С. С. Косінец заняла першае месца сярод даярак другой групы гаспадарак раёна. На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза Аляксей Філі­монаў і першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Эдуард Януковіч пабывалі на ферме ў Сяргеевічах, падзякавалі Святлане Сяргееўне за добрасумленную працу, пажадалі далейшых поспехаў і ўручылі дыплом і прэмію. 

Фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.