Уклон на спорт делают в дневном лагере «Олимпиец» на базе ФОКа

Общество Спорт

Дзейнічае ён на базе ФАКа, а трэніруюцца і адпачываюць ў ім падчас вясенніх канікул 50 навучэнцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Дзеці і падлеткі падзелены на тры атрады з валейбольным ухілам. Адзін складаецца з юнакоў, другі — з дзяўчат, трэці наведваюць 8-9-гадовыя дзяўчынкі. Займаюцца са спартсменамі трэнеры-выкладчыкі Генадзій Савосін, Іна Малец і Аляксандр Бучнеў, якія зараз выступаюць ў якасці выхавальнікаў.

Атрад, у які ўваходзяць 16 школьніц малодшых класаў, мае адметнасць: нароўні з валейболам яны займаюцца і плаваннем.

 — Амаль увесь час прысвячаем фізічнай падрыхтоўцы, — расказваў пра распарадак дня Аляксандр Бучнеў. — Спачатку праводзім паўтарагадзі­н­ную трэніроўку па валейболе. На ёй дзяўчынкі вучацца тэхнічным і тактычным прыёмам гульні. Потым са спартыўнай залы пераходзім у гімнастычную. Тут адпрацоўваем практыкаванні на развіццё фізічных якасцей, неабходных для заняткаў валейболам і плаваннем: скачам, адціскаемся, качаем прэс і г.д. Прыблізна гадзіна адводзіцца на заняткі ў басейне. 

Знаходзяцца выхаванцы ДЮСШ у лагеры з 10 да 16 гадзін. Апроч трэніровак, з імі праводзяцца спартландыі і гульні, наладжана трохразовае харчаванне ў дзіцячым кафэ «Лагуна». Сродкі на яго выдзеленыя з рэспубліканскага бюджэту на аздараўленне дзяцей і складаюць 4 рублі 20 капеек у дзень на чалавека.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.