Работники Воропаевской дистанции пути, Поставского района газоснабжения и пограничники привели в порядок воинские захоронения в Лынтупах

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

Яны павінны выглядаць годна

Пастаўшчына, як і ўся краіна, рыхтуецца да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Крывавы след пакінула Вялікая Айчынная на нашай зямлі. Навечна засталіся ляжаць у ёй франтавікі і партызаны, якія загінулі, змагаючыся з ворагам. Не мелі літасці захопнікі і да мірнага насельніцтва — знішчалі ні ў чым не павінных лю­дзей, рабавалі дабро, руйнавалі гарады і палілі вёскі.

Памяць пра тое ліхалецце, герояў і ахвяр вайны не павінна згаснуць ніколі. Яе засведчваюць у тым ліку і дзясяткі помнікаў і абеліскаў, устаноўленых у розныя гады на тэрыторыі раёна. І яны павінны выглядаць годна.

У пачатку красавіка раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем замацаваў месцы пахаванняў і помнікі воінскай славы, прылеглыя да іх тэрыторыі за арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі і запатрабаваў прывесці іх у належны парадак. Некаторыя з гэтай работай ужо справіліся. Напрыклад, у Лынтупах якасна выканалі яе рабочыя Варапаеўскай дыстанцыі пуці і Пастаўскага раёна газазабеспячэння, актыўна падключыліся пагранічнікі. Не марудзілі з выкананнем распараджэння райвыканкама і ў ААТ «Паставымэбля» і прывялі ў належны стан помнік у вёсцы Коўзаны і прылеглую да яго тэрыторыю. Хоць сёння могуць праводзіць святочныя мерапрыемствы ля кожнага помніка (у вёсках Валкі, Ляхаўшчына, Янчукі, Крывое, Ласіца) у Валкоўскім сельсавеце, бо тут не толькі разлічвалі на дапамогу замацаваных арганізацый, але і прыцягнулі да справы работнікаў сельвыканкама, культуры, іншых сфер, жыхароў вёсак і талакой многае зрабілі па добраўпарадкаванні памятных месцаў.

Пакуль стаіць сухое і сонечнае надвор’е, варта і ўсім астатнім як найхутчэй завяршыць работы на месцах, якія для кожнага чалавека павінны заставацца святымі.

Фаіна Касаткіна
Фота Веранікі Казлоўскай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.