В Поставском районе общая площадь пожаров из-за пала травы составила более 5 гектаров. 6 жителей получили штрафы до 30 БВ

Безопасность Главное

Кожны дзень у Беларусі адбываюцца дзясяткі ўзгаранняў з-за выпальвання грамадзянамі сухой расліннасці, кінутых у мінулагоднюю траву акуркаў, непатушаных пасля адпачынку на прыродзе вогнішчаў. Акрамя шкоды прыроднай экасістэме, такія пажары прычыняюць немалы ўрон эканоміцы дзяржавы, бо ў агні гінуць лясныя насаджэнні і сельскагаспадарчыя пасевы, жылыя і іншыя пабудовы. Нярэдка ахвярамі вясенніх палаў становяцца іх віноўнікі, спрабуючы самастойна справіцца з агнём, які выйшаў з-пад кантролю. З гэтай прычыны ў краіне ўжо загінулі 6 чалавек.

На Пастаўшчыне абстаноўку з паламі таксама нельга назваць спакойнай. То там, то тут фіксуюцца ачагі ўзгаранняў, многія з якіх людзі ліквідуюць самі. У некаторых выпадках даводзіцца выклікаць пажарных. Па інфармацыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, яго работнікі выязджалі тушыць узгаранні ў вёсках Паташня, Трапшавічы, Бялянішкі, Мястэчка, Іёдаўцы і Оцкавічы. Агульная плошча пажараў тут склала больш за 5 гектараў.

Злавіць за руку вінаватых няпроста. Тым не менш 6 жыхароў раёна ўжо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.56 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Кожны з іх павінен будзе заплаціць штраф у памеры да 30 базавых велічынь.

З мэтай прафілактыкі ўзгаранняў работнікі РАНС пастаянна праводзяць гутаркі з насельніцтвам. Яны адбываюцца падчас сустрэч у працоўных калектывах і на сельскіх сходах, пры наведванні ратаўнікамі домаўладанняў і кватэр. Добра было б, калі б людзі прыслухоўваліся да сказанага.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.