Вклады «Стандарт» и «@gro». Белагропромбанк порадовал своих клиентов увеличением ставок по депозитам

Общество

Зарабіць дапамогуць «Стандарт» і «@gro»

Пачынаючы з 2016 года, працэнтныя стаўкі па банкаўскіх укладах у Беларусі, якія раней актыўна раслі, пачалі пакрыху зніжацца. Спецыялісты тлумачылі гэта стабілізацыяй на ўнутраным рынку краіны: запаволеннем інфляцыі і зніжэннем стаўкі рэфінансавання Нацбанка. І вось нядаўна (у канцы лютага — пачатку сакавіка) адзін з найбуйнейшых банкаў рэспублікі — Беларускі аграпрамысловы — зноў парадаваў сваіх кліентаў павелічэннем ставак па дэпазітах. Асабліва прыкметна яны выраслі па ўкладах «Стандарт» і «@gro».

Як сёння зарабіць, выгадна ўклаўшы свабодныя грашовыя сродкі, расказвае начальнік аддзела рознічнага продажу Цэнтра банкаўскіх паслуг №217 у г. Паставы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Таццяна ГУНЬКО:

— Безадзыўны ўклад «Стандарт» кліенты нашага банка могуць адкрыць як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце: доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях. Мінімальная сума першапачатковага ўзносу — 50 беларускіх рублёў, 50 долараў ЗША, 50 еўра, 3000 расійскіх рублёў. Працэнтная стаўка залежыць ад тэрміну размяшчэння грашовых сродкаў (ад 95 да 1110 дзён) і складае да 12,66% гадавых у беларускіх рублях, да 3,3% у доларах ЗША, да 1,8% у еўра і да 6,5% у расійскіх рублях. У нацыянальнай валюце стаўка пераменная, у замежнай — фіксаваная. Для ўкладаў тэрмінам размяшчэння 95, 185 і 370 каляндарных дзён унясенне дадатковых узносаў не прадугледжана. Пры размяшчэнні грошай на 735 каляндарных дзён папаўняць уклад можна першыя 365 дзён захоўвання, на 1110 дзён — першыя 740. Частковае зняцце сумы ўкладу, за выключэннем далічаных да яго працэнтаў, не дапускаецца.

У адрозненне ад «Стандарта», каб адкрыць уклад «@gro», пастаўчанам нават не трэба прыходзіць у банк. Зрабіць гэта можна з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», неабходна толькі быць уладальнікам банкаўскай плацежнай карты ААТ «Белаграпрамбанк». Пасля заканчэння тэрміну дзеяння ўкладу сума грашовых сродкаў вернецца назад на карту. На выбар кліентаў адзыўны або безадзыўны дэпазіты ў айчыннай і замежнай валюце. Мінімальная сума ўзносу — 50 беларускіх рублёў, 25 долараў ЗША, 25 еўра, 2000 расійскіх рублёў. Папаўненне безадзыўных укладаў і адзыўнага тэрмінам на 35 дзён не дапускаецца, а ўнясенне дадатковых узносаў па адзыўным укладзе тэрмінам на 95 дзён магчыма толькі ў першыя 60 дзён, тэрмінам на 185 дзён — у першыя 150, на 370 дзён — у першыя 335. Даход па ўкладзе будзе залежаць ад тэрміну размяшчэння грашовых сродкаў, віду валюты і ўмоў: адзыўны дэпазіт або безадзыўны. Ён складае да 12,66% гадавых у беларускіх рублях, да 3,1% у доларах ЗША, да 1,8% у еўра і да 6,5% у расійскіх рублях. Як і ў папярэднім выпадку, да наступлення тэрміну вяртання ўкладу кліент можа зняць толькі суму капіталізаваных працэнтаў па ім.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.