«Воспитывал» веником и топором… Житель аг.Камаи приговорен к ограничению свободы на 2 года за издевательства над детьми

Безопасность

4 сакавіка ў аграгарадку Камаі на адкрытым выязным судовым пасяджэнні разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні грамадзяніна Г. у здзясненні злачынстваў у адносінах да непаўналетняга.

У сям’і Л., якая пражывае ў гэтым населеным пункце, трое непаўналетніх дзяцей. Два гады назад памёр іх бацька, і маці стала падтрымліваць адносіны з другім мужчынам. Спачатку ён час ад часу прыязджаў да яе з райцэнтра, дапамагаў у гаспадарчых справах, падтрымліваў матэрыяльна, заставаўся начаваць, а паўгода назад стаў жыць у сям’і пастаянна. І ўвайшоў у ролю галавы — стаў займацца выхаваннем дзяцей, асабліва старэйшай, 12-гадовай дзяўчынкі, паводзінамі якой быў незадаволены. Аднак метады выхавання аказаліся вельмі жорсткімі і недапушчальнымі.

Фото носит иллюстративный характер (из открытых источников)

Дзяўчынка не памыла посуд, не прыбрала ў хаце, а яшчэ горш — без дазволу ўзяла ў рукі мабільнік мужчыны і незнарок выдаліла з яго некаторыя кантакты, правінілася яшчэ ў нечым — і атрымлівала за гэта такія аплявухі па твары, што ад іх заставаліся сінякі. Але і гэтых мер уздзеяння «выхавальніку» паказалася мала — двойчы ўдарыў дзяўчынку ручкай ве­ніка па кісцях рук, трэці ўдар перапаў яе малодшаму брату. Затым узброіўся тапаром, загадаў пакласці рукі на стол і пагражаў адсекчы іх, каб не брала чужога. У пацвярджэнне свайго намеру секануў ім па стале побач з рукамі, пакінуўшы на ім знак. Уяўляеце, якога страху нацярпелася дзяўчынка?

Вядома, яна скардзілася маці, але тая не вельмі ўстрывожылася, а параіла дачцэ трымацца ад яго далей. У школе не маглі не заўважыць на твары дзяўчынкі сляды «выхавання». Выклікалі маці. Тая спаслалася на тое, што ў дачкі складаны характар, нездавальняючыя паводзіны. А яе сужыцель на судовым пасяджэнні нават выказаў прэтэнзіі школьнаму сацыяльнаму педагогу, што нібыта той настройвае дзяўчынку супраць яго і маці. На самай справе дзіця недаатрымлівала дома клопату і любові, ніхто з ёй шчыра не размаўляў. А ў школе яе слухалі і чулі, давалі парады, абнадзейвалі, стараліся дапамагчы. Сям’я знаходзіцца на ўліку ў органах апекі як нядобранадзейная. Некалькі гадоў назад з яе ўжо забіралі дзяцей і змяшчалі ў сацыяльны прытулак. Зараз яны зноў апынуліся там, і маці давядзецца вельмі пастарацца, каб вярнуць іх дадому. А найперш — разабрацца, хто для яе даражэйшы: родныя крывіначкі ці прышлы мужчына, які паказаў усю сваю жорсткасць.

Суд прызнаў Г. вінаватым у сістэматычным нанясенні пабояў, якія не выклікалі наступстваў, прадугледжаных арт. 147 і 149 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (катаванне), здзейсненых у адносінах да заведама вінаватага непаўналетняга (ч. 2, арт. 154), і ў пагрозе прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі меліся падставы апасацца яе ажыццяўлення (арт. 186 КК ), і ў адпаведнасці з ч. 1, 2 арт. 72 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім прыгаварыў яго да абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Бу­дзе мець час задумацца ў месцах не вельмі аддаленых пра свае метады «выхавання» і зрабіць належныя вывады.

Наталля Максімовіч, суддзя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.