Выбор потребителя. Молочная продукция «Поставы-городок» удостоена гран-при республиканского конкурса «Продукт года»

Важное Общество

Напрыканцы лютага раённая газета паведамляла пра тое, што Пастаўскі малочны завод прывёз ажно тры дыпломы з прэстыжнай выставы «Прадэкспа», што ладзілася ў Маскве. У міжнародным конкурсе-дэгустацыі «Найлепшы смак» імі былі адзначаны тры віды сыроў. І вось чарговая прыемная для завадчан навіна — у рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг «Прадукт года-2018» прадпрыемства ўдастоена Гран-пры. Гэта спецыяльная прэмія конкурсу прысуджана ў намінацыі «Смятана» за вытворчасць высакаякаснай прадукцыі пад гандлёвай маркай «Паставы-гарадок» з масавай доляй тлушчу 15, 20 і 26 працэнтаў. Акрамя таго, у намінацыях «Смятана», «Малако», «Сыр» завод адзначаны дыпломам трэцяй ступені, які дае права на выкарыстанне фірменнага знака «Прадукт года-2018» на ўпакоўцы прадукцыі і ў рэкламе.

 Калектыў прадпрыемства ганарыцца сваёй прадукцыяй і не збіраецца спыняцца на дасягнутым. Атрымліваючы ўзнагароды на прэстыжных конкурсах, мы пацвярджаем якасць, карысць і натуральнасць прадукцыі, якую вырабляем з клопатам пра здароўе людзей.


Даведка: Рэспубліканскі конкурс «Прадукт года» праводзіцца з 1998 года і з’яўляецца першым у Беларусі праектам па даследаванні спажывецкіх пераваг і прасоўванні прадуктаў харчавання. Служыць стандартам даверу спажыўца ў 33-х краінах свету.


Наталля Гушча, спецыяліст па маркетынгу Пастаўскага малочнага завода



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.