Знай наших! Поставчане Станислав Рагиня и Валерий Лущик награждены медалями «За трудовые заслуги»

Главное Общество

Цырымонія ўзнагароджвання адбылася на мінулым тыдні ў Палацы Рэспублікі. Па даручэнні Прэзідэнта прыемную місію выканаў ­Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён уручыў дзяржаўныя ўзнагароды больш за 190 беларусам — аграрыям, медыкам, навукоўцам, будаўнікам, прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, прамысловасці і іншых сфер — за іх шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. І падкрэсліў, што кожны з адзначаных унёс свой уклад у развіццё незалежнай і квітнеючай Беларусі.

 — Урачыстасць запомніцца надоўга, — дзяліўся начальнік філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” КУП “Віцебскаблдарбуд” Станіслаў Рагіня, які кіруе калектывам дарожнікаў на працягу 34 гадоў. — Уразіў як Палац Рэспублікі, так і сама цырымонія. Што да ўзнагароды, то гэта ў першую чаргу заслуга ўсяго нашага калектыву, а ўжо ў другую — мая асабістая. Вядома, было прыемна атрымаць адзнаку за працу, але яна і да многага абавязвае. Будзем старацца ўтрымліваць дарогі ў належным стане, хоць і адчуваем недахоп фінансавання.

У ліку ўзнагароджаных было і шэсць прадстаўнікоў Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Адзін з іх — Валерый Лушчык, які на працягу многіх гадоў узначальвае Пастаўскую раённую арганізацыю, што аб’ядноўвае больш за 140 былых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Арганізацыя праводзіць вялікую работу як у сваім асяродку, так і па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Ганарымся Станіславам Альфрэдавічам і Валерыем Антонавічам і жадаем ім новых поспехаў і новых узнагарод.

Фаіна Касаткіна
Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.