Знать и уважать. На базе Поставской СШ №1 прошел районный этап областного фестиваля правовых знаний

Образование

Гэта мерапрыемства праводзіцца для школьнікаў не першы год. Арганізуюць яго аддзел па адукацыі райвыканкама, інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС і Сацыяльна-педагагічны цэнтр раёна. Мэта — паглыбіць веды падлеткаў у сферы права, павысіць інтарэс вучняў, схільных да здзяйснення правапарушэнняў, да вывучэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь і гісторыі права, сфарміраваць усвядомленыя пазітыўныя адносіны да захавання маральных норм і выканання законаў дзяржавы, развіць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці дзяцей.

Складаецца фестываль з двух этапаў: раённай алімпіяды прававых ведаў і конкурсу агітбрыгад па іх прапагандзе. Сёлета ўдзельнікамі конкурсу агітбрыгад сталі 10 устаноў адукацыі раёна: першая, другая, трэцяя і чацвёртая гарадскія школы, гімназія, Варапаеўская, Гуцкая, Навасёлкаўская СШ, Дунілавіцкая і Лынтупская ЯССШ. Яны прадставілі каманды ў складзе 6 чалавек у трох узроставых групах: малодшай (1—4 клас), сярэдняй (5—7 клас) і старэйшай (8—11 клас). У алімпіядзе прававых ведаў маглі прыняць удзел толькі школьнікі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Такіх аказалася 6 чалавек.

— Усе ўдзельнікі адказна аднеслі­ся да пастаўленай перад імі задачы, прадэманстравалі добрую эрудыцыю і высокі ўзровень падрыхтоўкі, — адзначыла пасля завяршэння фестывалю яго галоўны арганізатар — метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Танана. — Так, выступленні агітбрыгад адпавядалі заяўленай тэматыцы, былі цікавымі і відовішчнымі, дзякуючы выкарыстанню такіх традыцыйных для дадзенага жанру выразных сродкаў, як песня і танец, прымяненню інфармацыйных і PR-тэхналогій. На алімпіядзе падлеткам неабходна было адказаць на 58 пытанняў з розных сфер права: палітычнага і сацыяльнага ўстройства дзяржавы, сямейнага, працоўнага заканадаўства і інш. Тут большасць дала 50-60% пра­вільных адказаў, а ў пераможцы іх наогул каля 70%.

Ацэньвала школьнікаў два журы ў складзе спецыялістаў аддзела па адукацыі і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра і сацыяльных педагогаў школ. У намінацыі «Найлепшы клуб (атрад)» яно прысудзіла перамогу навучэнцам СШ №3 у старэйшай узроставай групе, СШ №4 — у сярэдняй і Лынтупскай ЯССШ — у малодшай групах. Дыпломы другой ступені ў старэйшай і сярэдняй групах у школьнікаў СШ №1 і Дунілавіцкай ЯССШ, трэцяй ступені — у іх равеснікаў з Гуцкай і Навасёлкаўскай школ. Найлепшым знатаком права прызнана 9-класніца СШ №1 Паліна Хаткевіч. На другім месцы навучэнец 8 класа СШ №4 Ягор Ма­хіня, на трэцім — 11-класнік Варапаеўскай СШ Юрый Мычко.

Пераможцы раённага фестывалю прававых ведаў прадставяць наш раён на аналагічным абласным фестывалі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.