Заведующая агропромышленным отделом «ПК» Фаина Касаткина признана победительницей республиканского творческого конкурса «Золотое перо»

Важное Культура

У Фаіны Касаткінай – «Залатое пяро»

Загадчыца аграпрамысловага аддзела «Пастаўскага краю» Фаіна Касаткіна прызнана пераможцай рэспубліканскага творчага конкурсу. Пад назвай «Залатое пяро» яго штогод праводзіць Беларускі саюз журналістаў. Сёлета ён праходзіў па дзесяці намінацыях. Такіх, як «Найлепшая работа ў мастацка-публіцыстычных жанрах», «Найлепшы цыкл работ у радыё і тэлежурналістыцы», «Найлепшая работа ў галіне фотажурналістыкі» і іншых. У кожнай вызначаны па адным-два лаўрэаты. У намінацыі «Важкі ўклад у развіццё рэгіянальнай журналістыкі» першае месца прысуджана Фаіне Касаткінай.

4 мая ў Доме журналіста ў Мінску адбылася ўрачыстасць з нагоды ўшанавання пераможцаў. У ліку іншых дыплом «Аб прысуджэнні звання лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў за лепшую журналісцкую работу» і знак лаўрэата рэспубліканскага конкурсу «Залатое пяро-2019» уручаны і Фаіне Касаткінай. У журналісцкім асяроддзі такая адзнака лічыцца самай прэстыжнай, бо ацэньваюць працу журналістаў і калегіяльна выносяць рашэнне не чыноўнікі, а прафесіяналы найвышэйшага класа. Гэта падкрэслілі, вітаючы на ўрачыстасці лаўрэатаў, старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак і беларускі гісторык, палітолаг і публіцыст, галоўны рэдактар журнала «Беларуская думка» Вадзім Гігін.

Віншуем калегу з перамогай і спадзяёмся, што высокая ацэнка творчасці Фаіны Касаткінай парадуе і чытачоў газеты.

Людміла Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.