Госпромнадзор провел в Поставах семинар по правилам перевозки опасных грузов

Правовое поле

Перавозіць па правілах!

На мінулым тыдні вядучы дзяржаўны інспектар і дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Мікалай Булін і Аляксандр Гарын, а таксама начальнік Наваполацкага аддзела Віктар Койра правялі ў нашым раёне семінар, прысвечаны правілам перавозкі небяспечных грузаў. Удзел у ім прынялі спецыялісты больш чым з 30 суб’ектаў гаспадарання раёна, якія нясуць адказнасць за перавозку небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, за бяспечнае правядзенне пагрузачна-разгрузачных работ.

 З уступным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш. Затым інспектары Дзяржпрамнагляду нагадалі пра тое, як важна захоўваць усе правілы бяспекі, выконваць патрабаванні нарматыўных дакументаў, растлумачылі слухачам патрабаванні, якія прад’яўляюцца да тэхнічнага стану і ўкамплектавання транспартных сродкаў, дакументальнага забеспячэння перавозак і абучэння персаналу, спыніліся на пытаннях эксплуатацыі аб’ектаў газазабеспячэння, засяродзілі ўвагу на абсталяванні, якое працуе пад залішнім ціскам, далі вычарпальныя адказы на цікавячыя пытанні.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.