Фоторабота Игоря Прокоповича «Летний дождь» заняла 2-е место в конкурсе фотографий «Расквецім Радзіму»

Культура

Уразіў «Летні дождж»

У красавіку рэдакцыя «Настаўніцкай газеты» абвясціла конкурс фотаздымкаў «Расквецім Радзіму», прысвечаны Году малой радзімы. Асноўная тэматыка творчых работ — прыгажосць роднай Беларусі. Кожны ўдзельнік мог даслаць іх на разгляд журы не больш за пяць. Настаўнік Пастаўскай гімназіі Ігар Міхайлавіч Пракаповіч абмежаваўся чатырма: «Усхо­дзіць сонца», «Ткачы восені», «Навальніца» і «Летні дождж».

Вынікі конкурсу падводзіліся 3 мая ў Мінску падчас правядзення ХХІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі» на аб’яднаным стэндзе ўстановы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета». Удзельнікі конкурсу былі па­дзелены на дзве групы — старэйшую (дарослыя) і малодшую (школьнікі). У старэйшай групе першае месца не прысуджалася, а другое і трэцяе падзялілі паміж сабой некалькі аўтараў. У лік прызёраў трапіў і І.М. Пракаповіч. Яго фотаработа «Летні дождж» адзначана дыпломам за 2-е месца. Прыемным дадаткам да яго стаў набор невялікіх сувеніраў.

Фаіна Касаткіна



Tagged

2 комментария по теме “Фоторабота Игоря Прокоповича «Летний дождь» заняла 2-е место в конкурсе фотографий «Расквецім Радзіму»

  1. Похвалили И.М. Прокоповича за «Летний дождь» а снимок напечатать не додумались. Где в интернете его можно посмотреть?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.