Как в Поставском районе подготовились к «зеленой жатве», рассказывают специалисты управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома

Сельское хозяйство

«Зялёнаму жніву» першачарговую ўвагу

Наш раён спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Важнай умовай павышэння яе прадукцыйнасці і якасці з’яўляецца забяспечанасць жывёлы кармамі. Пра тое, як у раёне падрыхтаваліся да «зялёнага жніва», якое пачнецца ў бліжэйшы час, расказваюць спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

Марыя Клімёнак, намеснік начальніка ўпраўлення:

— Корманарыхтоўка — адна з важнейшых кампаній сельскай гаспадаркі. Ад яе залежаць вынікі работы самай прыбытковай галіны — жывёлагадоўлі. Травяныя кармы — аснова рацыёну жывёлы. Іх недахоп адбіваецца на надоях і прывагах. Сёлета гаспадаркам раёна трэба нарыхтаваць 66,5 тысячы тон кармоў або ў пераразліку на кармавыя адзінкі 38 цэнтнераў на адну ўмоўную галаву (уключаючы летнія зялёныя), у тым ліку для стойлавага ўтрымання — 28 ц. к. адз. — а гэта 7800 тон сена, 121300 тон сенажу і 30000 сенажу ў па­лімерных рукавах, 110800 — сіласу. Для ўкрыцця сенажу і сіласу спатрэбіцца 46,4 тоны плёнкі.

Падчас першага ўкосу травы трэба ўбраць на 17500 гектарах і нарыхтаваць 37,7 тысячы тон кармоў або 57% ад агульнага плана. Каб жывёла атрымала кармы высокай якасці, трэба дакладна спрацаваць па трох пазіцыях: скасіць травы ў фазе вегетацыі, якая дае найбольшую спажыўнасць па бялку і караціне, строга прытрымлівацца тэхналогіі нарыхтоўкі і належным чынам захаваць кармы. Для забеспячэння лепшай захаванасці ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Хацілы-агра» будуць пабудаваныя па дзве новыя сянажныя траншэі. 

Валерый Мурза, намеснік начальніка аддзела арганізацыі сельгасвытворчасці:

— Для правядзення корманарыхтоўкі ў сельгасарганізацыях ёсць 27 кормаўборачных камбайнаў, 64 трактарныя касілкі, 33 граблей, 34 прэс-падборшчыкі, 6 камбінаваных прэс-падборшчыкаў з адначасовай абмоткай, 78 прычэпаў для перавозкі кармоў. Для своечасовага рамонту корманарыхтоўчай тэхнікі з ра­ё­н­нага бю­джэту выдзелена 100 тысяч рублёў. Набыты неабходныя запасныя часткі. У большасці гаспадарак хоць сёння гатовы прыступіць да работы. Механізатары ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», СП «Дуніла­вічы-агра» ўжо апрабоўваюць касілкі на падкошванні пашы. А некаторым варта паскорыць тэмпы падрыхтоўкі да «зялёнага жніва». 

Аляксей Філімонаў, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

— З мэтай аказання максімальнага садзейнічання сацыяльным партнёрам у арганізацыі работ па забеспячэнні грамадскага пагалоўя кармамі ў аптымальныя тэрміны, выканання даведзеных заданняў, захавання тэхналагічнага працэсу, павышэння матэрыяльнай і маральнай зацікаўленасці работнікаў, занятых на гэтых работах, прэзідыум нашай раённай арганізацыі на падставе пастановы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК распрацаваў і зацвердзіў умовы працоўнага спаборніцтва сярод механізатараў на нарыхтоўцы кармоў у 2019 годзе. Пераможцы будуць вызначацца на касьбе траў, здрабненні зялёнай масы, яе адвозцы і нарыхтоўцы ў стрэйч-плёнку. Пад пільнай увагай — захаванне тэхнікі бяспекі і ахова працы. Дыпломамі райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі будуць узнага­родж­вацца тыя, хто з’яўляецца членам прафсаюза работнікаў АПК і даб’ецца найвышэйшых паказчыкаў на ўказаных работах, не дапусціць парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Умовы спаборніцтва і меры заахвочвання распрацаваны і прафкамітэтамі гаспадарак сумесна з кіраўніцтвам. Усе занятыя на корманарыхтоўцы, як і ў мінулыя гады, будуць забяспечвацца гарачымі абедамі.

Запісала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.