Карчажка Тэрэза Вільгельмаўна – дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Пастаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва»

Общество

Нарадзілася 11 лютага 1975 года ў вёсцы Сакуны Пастаўскага раёна. Працоўную дзейнасць пачала швачкай у швейным цэху былога калгаса «Дружба». Затым працавала швачкай-матарысткай на сумесным беларуска-амерыканскім прадпрыемстве «Імпульс», якое пазней перайменавалі ў ТАА «Паліакт». Завочна закончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях», мае кваліфікацыю «Эканаміст». З 2011 года працавала галоўным бухгалтарам гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Орлік», з 2017 года — эканамістам Пастаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

17 красавіка бягучага года назначана дырэктарам КУП «Пастаўскі раённы камбінат бытавога абслугоў­вання насельніцтва».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.