Коллектив Поставы-ТВ стал победителем в номинации «Лучшая телепрограмма Витебской области».

Общество

Майстэрства вобразнай падачы

Сёння, напярэдадні прафесійных свят журналістаў — Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, — у Віцебску праходзіць сустрэча старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі Прыдз­віння. У яе рамках кіраўнік вобласці правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Па традыцыі на мерапрыемстве адбудзецца ўшаноўванне пераможцаў і лаўрэатаў абласнога творчага конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Ф. Скарыны і электронных — на прэмію «Віцязь». З рук Мікалая Шарснёва ўзнагароду атрымае і галоўны рэдактар ДУ «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Пастаўскае мясцовае радыё» і праграмы тэлебачання «Паставы-ТБ» Юлія Лазікевіч. Сёлета калектыў, які яна ўзначальвае, стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшая тэлепраграма Віцебскай вобласці». Першае месца нашы тэлевізіёншчыкі раздзялілі з калегамі з РУПР «Тэлерадыёкампанія «Віцебск». Другое і трэцяе месцы не прысуджаліся.

— На конкурс адпраўлялі праграму навін «Итоги». Прыемна, што творчае пераасэнсаванне інфармацыйных падзей нашым калектывам, форму іх падачы гледачам высока ацаніла журы конкурсу. Па сутнасці, канкурэнцыю нам склалі толькі абласныя журналісты, — дзялілася Юлія Лазікевіч. — Лічу, што ўзнагарода заслужаная, бо ўсе працуюць зладжана, прафесійна. Калектыў дружны. Будзем імкнуцца да новых заваёў, тым больш што рэзерв для гэтага ёсць.

За адзінаццацігадовую працу гэта ўжо трэці «Віцязь» пастаўскіх тэлежурналістаў. Маюць яны і шмат іншых узнагарод не толькі абласной, але і рэспубліканскай «пробы».

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.