Мы – белорусы. На площади Ленина в Поставах актив первичек гимназии и городских школ раздавал красно-зеленые ленты

Общество

Мы – беларусы

Быць патрыётам сваёй Радзімы — адзін з пастулатаў, якому вучыць сваіх членаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. У чарговы раз адчуць гонар за Бацькаўшчыну пастаўчанам прапанавалі актыў БРСМ і члены Маладзёжнай палаты трэцяга склікання пры раённым Савеце дэпутатаў.

Ініцыятыву моладзь прымеркавала да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. На плошчы імя Леніна ў райцэнтры актыў пярвічак гімназіі і гарадскіх школ раздаваў чырвона-зялёныя стужкі. Маленькія і дарослыя жыхары горада прышпільвалі іх на грудзі. У пагранкамендатуры «Паставы» падчас урачыстага пастраення на пляцы актыў пяр­вічнай арганізацыі пагранічнікаў праспяваў гімн краіны і ўручыў такія стужкі салдатам тэрміновай службы. А іх таварышы па зброі з пагранзаставы «Лынтупы» ў святочны дзень атрымалі білеты членаў БРСМ новага ўзору.

Вераніка Філановіч
Фота Веранікі Казлоўскай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.