На базе ОДРОЦ «Ветразь» прошел областной семинар по оздоровлению детей в период летних каникул

Важное Образование

Карысны для ўсіх

Напрыканцы красавіка на базе АДРАЦ “Ветразь” прайшоў абласны семінар на тэму “Узаемадзеянне зацікаўленых структур у перыяд падрыхтоўкі і правядзення летняй аздараўленчай кампаніі”.

Арганізаваў яго Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі сумесна з аддзелам па адукацыі Пастаўскага райвыканкама для метадыстаў і спецыялістаў аддзелаў па адукацыі Віцебшчыны, якія займаюцца пытаннямі летняга аздараўлення дзяцей, і кіраўнікоў загарадных аздараўленчых лагераў. Таксама на семінар былі запрошаны начальнікі лагераў розных тыпаў (кругласутачнага знаходжання, дзённых аздараўленчых, профільных і інш.) і ўсе службы прафілактыкі, задзейнічаныя ў аздараўленчай кампаніі, з нашага раёна. Акрамя таго, прысутнічалі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Спачатку слова далі гасцям. Яны расказалі, чаму месцам правядзення семінара быў выбраны “Ветразь”, пра планы па аздараўленні юных жыхароў вобласці гэтым летам, кошт пуцёвак у лагеры і бацькоўскую даплату за іх, арганізацыю харчавання, вядзенне неабходнай дакументацыі і інш. Затым галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Ніна Каспяровіч пазнаёміла прысутных з тым, як звычайна праходзіць летняя аздараўленчая кампанія на Пастаўшчыне: якія дзейнічаюць лагеры, хто іх арганізуе, чым там займаюцца дзеці, якія яшчэ формы занятасці падлеткаў практыкуюцца. А прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральнай райбальніцы, аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях расказалі пра свой удзел у гэтым працэсе. Больш падрабязна з асаблівасцямі структуры і зместу праграм лагерных змен у міжведамасным узаемадзеянні пры арганізацыі аздараўлення і летняй занятасці дзяцей прысутных пазнаёмілі метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Алена Голуб, генеральны дырэктар ДА “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” Станіслаў Чымбург, старшыня РАС ДТСААФ Валерый Лушчык, начальнік аздараўленчага лагера на базе касцёла ў Паставах Алі­на Латыш і дырэктар Юнькаўскай яслі-сад—базавай школы Аляксандр Кузняцоў. Вопытам работы ў гэтым напрамку падзялілася таксама метадыст Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі.

Для гасцей была арганізавана выстава лепшых праектаў лагерных змен на Пастаўшчыне апошніх гадоў. Дырэктар абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра Сяргей Петухоў правёў экскурсію па “Ветразі”, пазнаёміўшы з інавацыйнымі методыкамі рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і паказаўшы суперсучаснае абсталяванне, якое маюць далёка не ўсе санаторыі і прафілакторыі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Напрыканцы госці прынялі ўдзел у практычных занятках па арганізацыйна-метадычных асновах работы ў аздараўленчым лагеры.

У цэлым семінар быў не толькі вельмі насычаным, але і карысным для усіх.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.