На охране границы и здоровья несет службу младший сержант срочной службы погранзаставы «Лынтупы», санинструктор Владислав Куцепаленко

Важное Общество

На ахове граніцы і здароўя нясе службу малодшы сяржант тэрміновай службы пагран­заставы «Лынтупы», санінструктар Уладзіслаў Куцапаленка.

У яго абавязкі ўваходзіць аказанне першай медыцынскай дапамогі ваеннаслужачым, кантроль за санітарна-гігіенічным станам памяшканняў, харчблока, сталовай. Ён першым здымае пробу з прыгатаваных страў, ацэньвае іх смакавыя якасці, дакументальна афармляе вынікі ўсіх праверак.

— Пад’ём у мяне разам з усім асабовым складам, — расказваў. — Хутка прыводжу сябе ў парадак і да пастраення заходжу на кухню. Здараецца, калі хто ў казарме ноччу адчуе сябе кепска, тады і мяне бу­дзяць. Выслухаю пра недамаганне, змераю ціск, выдам лякарства. Як і іншыя, хаджу ў нарады, кантралюю прыгранічную паласу. За дзень, часам, даво­дзіцца прайсці не адзін дзясятак кіламетраў і пастаянна быць пільным.

Родам Уладзіслаў з Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Пра медыцыну марыў з дзяцінства, таму і выбраў Мазырскі медыцынскі каледж. Атрымаўшы спецыяльнасць фельчара-акушэра, спрабаваў паступіць у медуніверсітэт, ды не хапіла балаў. Да службы ў арміі папрацаваў на станцыі хуткай дапамогі ў Гомелі. Дзяжурствы былі неспакойнымі, але і вопыту набраўся. Прызваўся ў Смаргонскую пагрангрупу. Там і праходзіў курс маладога байца, дзе за кароткі тэрмін асвоіў уклад армейскага жыцця. Са студзеня бягучага года — на пагранзаставе «Лынтупы». Тады ж атрымаў званне малодшага сяржанта. Насіць вайсковую форму Уладу яшчэ год. А вернецца дадому — і зноў будзе верна служыць медыцыне і пацыентам. Толькі ў цывільным жыцці.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.